Нацбанк не стаў мяняць на красавік разліковыя велічыні стандартнай рызыкі
24 сакавіка, Позірк. На красавік 2025 года Нацыянальны банк пакінуў без зменаў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР).
Як вынікае з паведамлення рэгулятара, па крэдытах (новых у беларускіх рублях за выключэннем ільготных) для юрыдычных асоб РВСР застануцца на сакавіцкім узроўні 12,87%, фізічных асоб — 18,18%. Яны былі паднятыя 20 лютага на 0,37 і 0,47 працэнтнага пункта адпаведна.
РВСР не мяняліся са жніўня 2024 года да лютага 2025-га і знаходзіліся на ўзроўні 12,5% і 17,71%.
На студзень мінулага года РВСР былі ўстаноўленыя на ўзроўні 11,26% і 16,44% адпаведна, люты — красавік — 11,61% і 16,33%, травень — ліпень — 11,98% і 17,22%.
Сістэму мер макрапрудэнцыяльнага характару, накіраваную на абмежаванне сістэмнай рызыкі, генераванай бізнес-мадэлямі банкаў з павышаным рызыка-апетытам, Нацбанк увёў 1 сакавіка 2019 года.
У яе аснове ляжыць падыход, у адпаведнасці з якім да банкаў, якія рэалізуюць такія бізнес-мадэлі, прымяняюцца павышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў.
У якасці індыкатара, які ўказвае на павышаны ўзровень рызыкі рэалізуемых банкамі бізнес-мадэляў, выкарыстоўваецца перавышэнне ўстаноўленых працэнтных ставак па новых укладах, крэдытах і эмітаваных аблігацыях над адпаведнымі РВСР. У аснове алгарытму разліку індыкатара ляжыць сярэдняе арыфметычнае, а таксама мера варыяцыі прымаемых у разлік працэнтных ставак.
Сярэднія стаўкі па крэдытах банкаў (тут і далей без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) выраслі ў лютым гэтага года на 0,3 працэнтнага пункта (з 10,36% да 10,66%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.
У лютым 2024 года сярэдняя стаўка была роўная 9,71%, у сакавіку — 9,79%, красавіку — 9,83%, траўні — 9,88%, чэрвені — 9,92%, ліпені — 9,99%, жніўні — 10,11%, верасні — 10,18%, кастрычніку — 10,28%, лістападзе — 10,33%, снежні — 10,01%.
Для юрыдычных асоб у лютым 2025-га стаўка стала меншай на 0,01 п.п. (з 9,77% да 9,76%); для фізічных асоб — большай на 0,04 п.п. (з 11,25% да 11,29%).
Сярэднія працэнтныя стаўкі па новых крэдытах банкаў знізіліся на 0,39 п.п. (з 11,48% да 11,09%): для юрыдычных асоб — на 0,43 п.п. (з 11,6% да 11,17), для фізічных асоб выраслі на 0,03 п.п. (з 10,41% да 10,44%).
Стаўкі аднадзённага міжбанкаўскага рынку выраслі адразу на 3,51 п.п. (з 5,93% да 9,44%), стаўкі па абавязацельствах банкаў — на 0,23 п.п. (з 6,68% да 6,91%).
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 лютага 2025 года склала 60 млрд 76,9 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка (традыцыйна публікуюцца з затрымкай на месяц).
Праведзены “Позіркам“ аналіз паказаў, што актуальная сума запазычанасці на 13,7% большая, чым было на 1 лютага 2024-га (52 млрд 821,7 млн рублёў).
На 1 студзеня 2025 года запазычанасць складала 58 млрд 952,8 млн рублёў (+12,5% да 1 студзеня 2024-га).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 лютага склала 780,5 млн рублёў (рост у 1,9 раза). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (рост у 3,4 раза).
Гл. таксама:
З прыходам Галоўчанкі манетарная палітыка Нацбанка рэзка не зменіцца — Харытончык
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка