Поліс АСАГА пачне дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі не раней за 23 красавіка
24 сакавіка, Позірк. Дзеянне на тэрыторыі Беларусі поліса АСАГА (абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці) пачнецца не раней за 23 красавіка, вынікае з паведамлення Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкоў (РСА).
Адзначаецца, што дата запуску адзінай з РФ сістэмы аўтастрахавання будзе вызначаная ў адпаведных правілах Саюзнай дзяржавы, <…> “з улікам набыцця моцы 23 красавіка 2025 года ўказа № 108 “Аб страхаванні”, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам 18 сакавіка.
Паводле слоў прэзідэнта РСА Яўгена Уфімцава, згаданыя правілы “будуць падпісаныя ў бліжэйшы час”.
Раней паведамлялася, што набыццё моцы пастановы аб распаўсюдзе дзеяння поліса АСАГА на тэрыторыю Беларусі перанесена на 1 студзеня 2025 года.
12 жніўня 2024 года кіраўнік урада РФ Міхаіл Мішусцін на сустрэчы са сваімі намеснікамі заявіў аб пачатку дзеяння поліса АСАГА на тэрыторыі Беларусі з 1 кастрычніка. Ён назваў гэтую падзею працягам працы па “ўмацаванні расійска-беларускай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы”.
Поліс АСАГА абараняе аўтаўладальніка ад непрадбачаных выдаткаў у выпадку ДТЗ: калі ён стаў вінаватым у ДТЗ, страхавая кампанія пакрые шкоду маёмасці і здароўю пацярпелых. У той жа час за рамонт свайго пашкоджанага аўтамабіля вінаватаму прыйдзецца плаціць самому. Можна дадаткова набыць поліс КАСКО, які пакрые гэтыя выдаткі. Калі разбілі машыну ўладальніка АСАГА, яе рамонт аплаціць страхавая кампанія вінаватага ў аварыі. Калі ў аварыі вінаватыя абодва кіроўцы, страхавыя кампаніі заплацяць абодвум — звычайна кампенсуюць палову нанесенай шкоды.
У Беларусі дзейнічае сістэма АСГА УТС (абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў). Прынцып яе працы аналагічны расійскаму. Аднак па страхавых выпадках ліміты выплат адрозніваюцца.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка