Мінск 00:58

Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

28 сакавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 сакавіка.

Курс долара знізіўся да 3,1176 рубля (-0,27%; -0,0083), еўра — да 3,3459 (-0,42%; -0,0141), юаня — да 4,2147 за 10 (-0,3%; -0,0125).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6634 за 100 (+0,18%; +0,0064).

На адыходзячым працоўным тыдні (24–28 сакавіка) долар патаннеў на 0,53% (з 3,1342 да 3,1176), еўра — на 0,76% (з 3,3716 да 3,3459), юань — на 0,29% (з 4,227 да 4,227); расійскі рубель падаражэў на 0,38% (з 3,6497 да 3,6634 за 100).

На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: