У спіс “экстрэмістаў” дадалі яшчэ 15 чалавек

28 сакавіка, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 28 сакавіка дадалі яшчэ 15 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 5.088 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
“Экстрэмістамі” прызнаны Дзмітрый Цюкаеў, Стэфанія Філіпоўская, Ягор Косараў, Сяргей Бохан, Наталля Казлова, Раман Прыходзька, Тамара Патоцкая і Міхаіл Дычко. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што звычайна азначае вынясенне выраку, не звязанага з пазбаўленнем волі. Пры гэтым Патоцкую праваабаронцы прызналі палітзняволенай. Згодна з іх інфармацыяй, 5 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска жанчыну павінны былі пачаць судзіць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Аналагічны статус атрымалі асуджаныя на невядомыя тэрміны Алег Цішаль (арт. 368), Канстанцін Панамароў (ч. 1 арт. 342), Вольга Губар (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361 і ч. 1 арт. 367),
Ігар Сімашковіч (ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 343, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, арт. 369), Аляксандр Шэлепень (ч. 1 арт. 342).
У пералік таксама дадалі прозвішчы палітвязняў, асуджаных на невядомыя тэрміны пазбаўлення волі. Гэта ўдзельнік праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Аляксандр Кукса (ч. 1 арт. 3613 і ч. 1 арт. 342) і затрыманы пасля вяртання ў Беларусь Руслан Зубкоў (арт. 368 і арт. 3614).
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 343 — выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3613 — удзел або падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважвання дзяржавы;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка