В ВНУ адкрыюць 10 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку “праектаванне тэхналогій беспілотных авіяцыйных комплексаў”
28 сакавіка, Позірк. У беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе адкрыюць 10 новых спецыяльнасцяў, у сярэдніх спецыяльных установах — пяць, паведаміў 28 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Паводле яго слоў, упершыню на ўзроўні вышэйшай адукацыі будзе арганізаваны набор на спецыяльнасці: “праектаванне тэхналогій беспілотных авіяцыйных комплексаў”, “хімічная тэхналогія энерганасычаных матэрыялаў”, “фізічная культура — ваенна-патрыятычнае выхаванне”, “афрыканістыка”, “харчовая бяспека”, “міжнародная эканоміка і гандаль з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы” і інш.
У каледжах сярод іншага з’явяцца спецыяльнасці “кузаўны рамонт транспартных сродкаў”, “дызайн гукавога асяроддзя”, паведаміў чыноўнік.
“Практычна кожны чацвёрты абітурыент — гэта будучы інжынер”, — адзначыў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч. Ён удакладніў, што інжынерных спецыяльнасцяў у ВНУ цяпер каля 70.
“Новаўвядзеннем уступнай кампаніі гэтага года з’яўляецца першы выпуск інжынерных класаў, гэта амаль 2,5 тысячы выпускнікоў, — сказаў Бахановіч. — Паступаюць хлопцы, выпускнікі інжынерных класаў па сумоўі. <…> Неабходна мець у атэстаце не ніжэй за 8 балаў па профільных прадметах, якія вызначаны для абранай імі спецыяльнасці, і не ніжэй за 7 балаў па ўсіх астатніх прадметах. Для таго, каб паступіць, таксама будзе неабходная рэкамендацыя педагагічнага савета школы, якую заканчваюць выпускнікі, і неабходна будзе прайсці сумоўе”.
Паводле слоў намесніка кіраўніка ведамства, на бюджэт будуць залічваць у гэтым годзе ў 30 ВНУ на 131 спецыяльнасць.
Раней паведамлялася, што беларускія ўніверсітэты прымуць на навучанне ў 2025 годзе 48,3 тыс. чалавек, з іх на бюджэтную форму — 31,8 тыс.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка