Беларускія і расійскія вайскоўцы правялі ў рамках АДКБ трэніроўку па рэагаванні на дыверсіі і тэракты

28 сакавіка, Позірк. “Сумесныя дзеянні пры выяўленні дыверсій, тэрактаў і надзвычайных сітуацый” адпрацавалі на сумеснай трэніроўцы 28 сакавіка беларускія і расійскія вайскоўцы, паведамляе прэс-служба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Мерапрыемства было праведзена ў фармаце відэаканферэнцыі аб’яднаным штабам АДКБ, у ім удзельнічалі дзяжурныя змены ваенных спецыялістаў як самой арганізацыі, так і Пункта кіравання Міністэрства абароны Беларусі і Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай РФ.
Заяўленая тэма трэніроўкі — “Парадак дзеянняў дзяжурных змен пры выяўленні прыкмет (перадумоў) крызіснай, надзвычайнай сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі”.
“Асноўным мэтамі мерапрыемства з’яўляліся ўдасканаленне практычных навыкаў па дзеяннях дзяжурных змен падчас фарміравання нацыянальных кантынгентаў <…> калектыўных сіл АДКБ і іх перагрупоўкі ў раён крызіснай сітуацыі, а таксама павышэнне зладжанасці працы дзяжурных змен пры выкананні сумесных задач”, — адзначаецца ў паведамленні.
Падчас трэніроўкі, як заяўляецца, “дзяжурныя змены адпрацавалі дзеянні, у прыватнасці, пры выяўленні парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і падчас знішчэння дыверсійна-разведвальных груп”.
У “адзінай інфармацыйнай прасторы” ўдзельнікі трэніроўкі сумесна з прадстаўнікамі МНС дзвюх краін “адпрацавалі пытанні па рэагаванні на тэрарыстычны акт на хімічна небяспечным аб’екце”, адзначае АДКБ.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны блок, мэтамі якога заяўлены “ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў”. У яго ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
Улады Арменіі замарозілі ўдзел краіны ў АДКБ і загаварылі аб магчымым выхадзе з блока. Ерэван абвінаваціў арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка