ЕАБР чакае далейшага росту заробкаў у Беларусі

31 сакавіка, Позірк. Працадаўцы Беларусі “прапануюць больш вакансій і падвышаюць заробкі”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Аналітыкі фінансавага інстытута звярнулі ўвагу на тое, што ў лютым 2025 года “колькасць занятых вырасла на 0,1% г/г (год да года. — “Позірк”.) упершыню за апошнія 10 гадоў”.
“Пры гэтым высокі попыт на працоўную сілу захоўваецца: колькасць вакансій расце, што падтрымлівае падвышэнне аплаты працы, — адзначана ў аглядзе. — У рэальным [сектары эканомікі] заробак павялічыўся на 11,1% г/г у лютым пасля 13,5% г/г у студзені. У бюджэтным сектары заробкі выраслі на 12% г/г”.
“Чакаем далейшага росту заробкаў, чаму будзе садзейнічаць высокая канкурэнцыя за кадры і запланаванае ў бюджэце падвышэнне аплаты працы ў дзяржаўным сектары”, — прагназуе ЕАБР.
Варта адзначыць, што, паводле раней праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у лютым 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята на 0,2% больш чалавек, чым у тым жа месяцы 2024-га — 4 млн 141 тыс. супраць 4 млн 132,9 тыс.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў лютым 2025 года склаў 2.428,1 рубля — на 70 капеек больш (+0,03%), чым у студзені (2.427,4), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка