Улады Беларусі могуць ускладніць парадак працы рэпетытараў

31 сакавіка, Позірк. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета міністраў “Аб парадку ажыццяўлення самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні”, прыняцце якой ускладніць працу рэпетытараў.
Ініцыятарам абмеркавання выступіла Міністэрства адукацыі.
Праектам пастановы, апублікаваным на Прававым форуме Беларусі, прапануецца дазволіць рэпетытарам пры аказанні паслуг выкарыстоўваць толькі “інфармацыйныя сеткі, сістэмы і рэсурсы нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваныя ў вызначаным парадку”.
Рэпетытарства, аказанне паслугі настаўніка-дэфектолага (у тым ліку настаўніка-лагапеда, тыфлапедагога, сурдапедагога, алігафрэнапедагога), як вынікае з дакумента, павінна будзе праводзіцца “індывідуальна з кожным спажыўцом паслугі”. Такім чынам, праект пастановы фактычна выключае магчымасць групавога навучання.
Праектам пастановы “для забеспячэння якасці паслуг па навучанні” прапануецца замацаваць за рэпетытарам абавязак “упэўніцца, што спажывец паслугі з’яўляецца навучэнцам асноўнага ўзроўню адукацыі, а менавіта адукацыйнай праграмы дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, навукова-арыентаванай адукацыі”.
У той жа час прапануецца вызначыць, што “працы на персанальным кампутары, ноўтбуку, планшэтным кампутары, смартфоне”, а таксама “выяўленчаму мастацтву, ігры на музычных інструментах, танцам, харэаграфіі, вакалу, прамоўніцкаму мастацтву” можна навучаць — “без рэалізацыі зместу адукацыйных праграм” — выключна паўналетніх і толькі індывідуальна або ў групах колькасцю не больш за 4 чалавекі.
Праект дакумента накладвае на фізічных асоб, што ажыццяўляюць “самастойную прафесійную дзейнасць па навучанні”, абавязацельства выконваць пры наданні паслуг “прававыя, маральныя і этычныя нормы”, а таксама “паважаць гонар і годнасць спажыўцоў паслуг”.
У суправаджальнай інфармацыі да праекта пастановы адзначана, што, “згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі, <…> да стратэгічных нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь адносіцца патрыятычнае выхаванне грамадзян, дабрабыт грамадзян, стварэнне камфортных умоў для жыццядзейнасці і развіцця асобаснага патэнцыялу”.
Адсутнасць “нарматыўнага рэгулявання самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні”, на думку складальнікаў дакумента, “можа пацягнуць негатыўныя сацыяльныя наступствы, выяўленыя ў неналежным гарантаванні бяспекі паслуг, што надаюцца, адсутнасці патрабаванай адукацыі і ўзроўню кваліфікацыі фізічных асоб, што ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, трансляцыі дэструктыўнай інфармацыі пры аказанні паслуг, навучанні ведам, уменням і навыкам, якія супярэчаць традыцыйным каштоўнасцям беларускага народа”.
“Адсутнасць патрабаванняў да самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні абумоўлівае рызыкі для сацыяльнай бяспекі па стане абароненасці асобы, грамадства і дзяржавы ад уздзеяння сацыяльных пагроз, што забяспечвае захаванне жыцця, здароўя і дабрабыту грамадзян, духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа”, — лічаць аўтары дакумента.
Грамадскае абмеркаванне праекту пастановы пройдзе да 10 красавіка.
У ліпені 2024 года ўрад вызначыў пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. Да іх былі аднесеныя і рэпетытары.
Пасля 2020 года ў Беларусі было ліквідавана мноства прыватных навучальных устаноў, узмацнілася ідэалагізацыя адукацыі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка