За тыдзень бязвізам скарысталася 3.667 еўрапейцаў — Дзяржпагранкамітэт

31 сакавіка, Позірк. З 24 да 31 сакавіка Беларусь у бязвізавым парадку наведала 3.667 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 3.715), вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За тыдзень у краіну накіраваўся 1.051 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі (за папярэдні справаздачны перыяд — 1.144), 1.645 грамадзян Літвы (1.552), 488 грамадзян Польшчы (477) і 483 грамадзяніна з ліку прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх дзяржаў (542).
Агулам з 15 красавіка 2022 года краіну наведалі 1.073.208 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 337.887, Літвы — 606.203, Польшчы — 108.715.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025-га.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка