Польшча абвінаваціла Беларусь у кібератацы на інфармацыйныя сістэмы партыі прэм’ер-міністра Туска
3 красавіка, Позірк. “Групы з Расійскай Федэрацыі і Беларусі” ажыццявілі кібератаку на інфармацыйныя сістэмы партыі “Грамадзянская платформа”, заявіў 3 красавіка віцэ-прэм’ер, міністр цыфравізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.
Паводле яго слоў, якія перадае RMF24, атака была арганізаванай і спланаванай, польскі бок ставіцца да гэтага “вельмі сур’ёзна”.
“Падобны інцыдэнт, можа закрануць любую палітычную партыю, любы дзяржаўны інстытут”, — сказаў віцэ-прэм’ер, дадаўшы, што “Расія хоча скрасці выбары ў Польшчы і палякаў”, але “ёй гэта не ўдасца”.
2 красавіка польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што інфармацыйная сістэма “Грамадзянскай платформы” стала аб’ектам кібератакі. “Замежнае ўмяшанне ў выбары пачалося. Службы паказваюць на ўсходні след”, — адзначыў ён.
Пазней польскія СМІ паведамілі, што інфармацыя, атрыманая ад упаўнаважаных органаў, якія займаюцца пытаннямі бяспекі і кібербяспекі, сведчыць аб кібератацы на кампутары супрацоўнікаў офіса “Грамадзянскай платформы” і выбарчага штаба.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць 18 траўня 2025 года. Фаварытамі ў гонцы з’яўляюцца мэр Варшавы, прадстаўнік “Грамадзянскай платформы” Рафал Тшаскоўскі, беспартыйны Караль Наўроцкі, падтрыманы апазіцыйнай партыяй “Закон і справядлівасць” (PiS), і лідар ультраправай кааліцыі “Канфедэрацыя свабоды і незалежнасці” Славамір Ментцэн.


- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні месяц колькасць спробаў незаконнага пранікнення з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСкарачаецца колькасць краін, куды пастаўляецца прадукцыя беларускага легпрама — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць атэставаных экскурсаводаў дасягнула 1,3 тыс. — МінспортуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+