У Мінску загарэўся чарговы аўтобус МАЗ
6 красавіка, Позірк. У сацсетцы X адным з карыстальнікаў апублікавана відэа з узгараннем у салоне маршрутнага аўтобуса Мінскага аўтамабільнага завода.
З відэа вынікае, што ўзгаранне ўзнікла ў дарозе аўтобуса. Полымя было пагашана кіроўцам з дапамогай вогнетушыцеля пасля таго, як пасажыры пакінулі салон.
Прадпрыемства “Мінсктранс” пацвердзіла дзяржагенцтву “Мінск-Навіны” факт пашкоджання аўтобуса, паведаміўшы, што інцыдэнт адбыўся каля 23:00 5 красавіка.
“На прыпыначным пункце “Астрашыцкая” ў аўтобусе № 99, які накіроўваўся ў кірунку Вайсковай акадэміі, адбылося ўзгаранне ў печы салона аўтобуса. Кіроўца аператыўна прыняў меры — спыніў транспарт, выпусціў пасажыраў і самастойна ліквідаваў узгаранне. На шчасце, ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў каментары.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца ў Беларусі і Расіі, прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць прадпрыемства. Апошні падобны выпадак быў зафіксаваны 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, да гэтага — 23 сакавіка ў Кіраве, 13 — студзеня ў Ліпецку.
16 сакавіка прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі паведамляла пра ўзгаранне рэйсавага аўтобуса МАЗ у Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка. Транспарт цалкам выгарэў.
26 чэрвеня 2024 года паведамлялася, што ў Навабеліцкім раёне Гомеля загарэўся рэйсавы аўтобус МАЗ.
21 траўня паведамлялася пра задымленне двух аўтобусаў грамадскага транспарту сталіцы. У мікрараёне Уручча ў выніку “закліноўвання генератара” задыміўся аўтобус МАЗ. Сцвярджалася, што “адбылося расслаенне і абрыў прываднага рамяня”, для тушэння кіроўца скарыстаўся вогнетушыльнікам. Таксама СМІ паведамілі пра задымленне аўтобуса № 84 на прыпынку “Пятроўшчына” (марка транспартнага сродку не называлася).
19 траўня стала вядома, што ў Мінску на праспекце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу ляжыць у адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка таго ж года намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага ўзгарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правіл эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкая, энерганасычаная, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не скасоўваў”.

За два месяцы МАЗ прадаў на рынку РФ усяго 15 аўтобусаў — у 10 разоў менш, чым годам раней
- ГрамадстваУлады Мінска ўвязалі падвышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце з ростам выдаткаў прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа два тыдні на аб'ектах АПК згарэў трактар, яшчэ адзін сур'ёзна пашкоджаны, агнём знішчана 126,5 т саломыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на 4-е месца ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасці, год таму яна была лідарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Мінску здзейснілі больш за 6,5 млн паездак на арэндных электрасамакатах — дырэктар шэрынгавай кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЕАБР: У Беларусі павелічэнне крэдытавання фізічных асоб падтрымліваецца ростам даходаў насельніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства