За два месяцы МАЗ прадаў на рынку РФ усяго 15 аўтобусаў — у 10 разоў менш, чым годам раней

13 сакавіка, Позірк. У лютым 2025 года на расійскім рынку было прададзена 11 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — у 5,7 раза менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (63), сведчаць даныя агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 8-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 1,8% (3,2%).
Больш за ўсё аўтобусаў у справаздачным месяцы рэалізавалі ПАЗ — 290 (-67,2%), Yutong — 98 (-29%) і КамАЗ — 60 (-7,7%).
За студзень — люты было прададзена 15 беларускіх аўтобусаў (147; менш у 9,8 раза).
Агулам за 2024 год было МАЗ рэалізаваў 504 адзінкі гэтай тэхнікі (за 2023-ы — 925 адз.; -45,5%), — 9-е месца (доля 2,6%).
Лідарамі продажаў летась сталі ПАЗ (8.114; +26,3%), ЛіАЗ (2.889; +63,2%) і Yutong (2.215; +6,2%).
“Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб’екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдзеленыя. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш як 30% патрэбных аб’ёмаў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка 2024 года на нарадзе па развіцці прамысловасці.
Разам з тым ён адзначыў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”.
10 лютага кіраўнік Архангельска Дзмітрый Мораў паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што праблемы з перавозкай пасажыраў у горадзе ўзніклі праз няспраўнасць аўтобусаў МАЗ.
Акрамя таго, аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў Расіі. Апошні падобны выпадак быў зафіксаваны 13 студзеня ў Ліпецку.
12 студзеня расійскае інтэрнэт-СМІ “Фонтанка” апублікавала інтэрв’ю з кіраўніком камітэта па транспарце мэрыі Санкт-Пецярбурга Валянцінам Енакаевым, у якім чыноўнік адзначыў, што “пасля першых інцыдэнтаў з загараннямі” МАЗу “было дадзенае даручэнне” з боку віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова разабрацца з праблемай. Чыноўнік сцвярджае, што беларускае прадпрыемства вырашыла праблему.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, заявіўшы 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага края РФ Веніамінам Кандраццевым, што прычына загаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага загарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правілаў эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкай, энергаёмістай, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не скасоўваў”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства