Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на 7% і перавысілі 10 млрд долараў (дапоўнена)

7 красавіка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2025 года склалі 10 млрд 69,5 млн долараў у эквіваленце, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
За сакавік золатавалютныя рэзервы выраслі на 662,3 млн долараў (+7%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 5 млрд 393 млн долараў (+487,3 млн за месяц; +9,9%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 369,2 млн (+16,2 млн; +1,2%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 3 млрд 307,2 млн (158,7 млн; +5%).
Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за першы квартал яны выраслі на 1 млрд 146,9 млн долараў (+12,9%).
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).
У студзені — сакавіку 2025 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя рэгулятара.
Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 2 млрд 963,7 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 3 млрд 12,5 млн (адмоўнае сальда — 48,9 млн).
Наяўнай валюты набыта на 1 млрд 926,7 млн, прададзена — на 2 млрд 350,9 млн (-424,2 млн), безнаяўнай — на 1 млрд 36,9 млн і 661,6 млн адпаведна (+375,3 млн).
- ЭканомікаМіністр працы прызнала наяўнасць больш за 200 тыс. вакансій, заявіўшы пра “планамерны рост“ іх колькасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Мінску і Мінскай вобласці было нанята працаўнікоў больш, чым звольненаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі з краінамі па-за СНД за год вырасла на 45,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за год вырасла на 28,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+