Краіны ЕС і 11 дзяржаў-партнёраў абмяркуюць эфектыўнасць санкцый супраць Беларусі і Расіі

7 красавіка, Позірк. Пяты Форум каардынатараў па санкцыях, прысвечаны пытанням прымянення абмежавальных мер і барацьбы з іх абыходам, пачне працу 8 красавіка ў Бруселі, паведамляе прэс-служба Еўрапейскай камісіі.
Адзначаецца, што мерапрыемства адкрые камісар Еўрасаюза па фінансавых паслугах і Саюзу зберажэнняў і інвестыцый ЕС Марыя Луіс Альбукерке.
Форум склікаецца пасланцам ЕС па санкцыях Дэвідам О’Саліванам, гаворыцца ў рэлізе. У ім прымуць удзел дзяржавы — члены Еўрасаюза, а таксама краіны-партнёры: Вялікабрытанія, ЗША, Японія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Швейцарыя, Ісландыя і Украіна.
Гэтыя краіны альбо ўвялі санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, альбо далучыліся да адпаведных абмежавальных захадаў ЕС.
У гэты ж дзень перад пачаткам форуму Марыя Луіс Альбукерке будзе старшынстваваць на сёмым пасяджэнні Групы высокага ўзроўню па санкцыях Еўрасаюза. Паведамляецца, што група “ацэньвае бягучыя намаганні ЕС у забеспячэнні таго, каб беспрэцэдэнтныя санкцыі, уведзеныя супраць Расіі і Беларусі ў адказ на агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны, дасягнулі сваіх мэтаў”.
На пасяджэнні Альбукерке “абмяркуе з высокапастаўленымі прадстаўнікамі дзяржаў — членаў ЕС каардынацыю ўвядзення санкцый і забеспячэнне іх выканання, асабліва з улікам апошніх геапалітычных падзей”, “удзельнікі абмяняюцца перадавым вопытам, разгледзяць бягучыя праблемы і знойдуць прагматычныя рашэнні”, гаворыцца ў паведамленні.
Апошні на сёння пакет санкцый ЕС супраць Беларусі быў прыняты 27 сакавіка, пад яго трапілі 25 фізічных і 7 юрыдычных асоб Беларусі.
У адпаведным дакуменце гаворыцца, што ЕС ужыў санкцыі, “беручы пад увагу свае ранейшыя рашэнні адносна абмежавальных захадаў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”.
Зыходзячы з парадкавых нумароў уключаных у спіс асобаў, цяпер пад санкцыямі Еўрасаюза знаходзіцца 312 фізічных і 47 юрыдычных беларускіх асобаў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства