Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя выракі у 2024 годзе — даныя Amnesty International

8 красавіка, Позірк. Беларусь фігуруе ў ліку 46 краін свету, якія выносілі смяротныя выракі ў 2024 годзе, вынікае са справаздачы пра глабальную практыку прымянення вышэйшай меры пакарання, апублікаванай 8 красавіка міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International.
Праваабаронцы змаглі пацвердзіць вынясенне смяротных выракаў у Егіпце (365), Іраку (200+), Нігерыі (186+), Бангладэш (165+), Емене (152+), В’етнаме (150+), Індыі (139), Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (125+), Пакістане (117+), Тайландзе (115), Інданезіі (85+), Судане (30+), ЗША (26), Шры-Ланцы (25+), Малайзіі (24), Маўрытаніі (23+), Самалі (17+), Малі (16+), Нігеры (16+), Танзаніі (12+), Тунісе (12+), Лівіі (11+), Алжыры (8), Іарданіі (7+), Кувейце (7+), М’янме (7+), Гане (6), Сінгапуры (5+), Эфіопіі (3+), Японіі (3), Кеніі (3), Паўднёвым Судане (3+), Лаосе (2+), Ліване (2+), Марока / Заходняй Сахары, Батсване (1), Трынідадзе і Табага (1), ААЭ (1+), а таксама Афганістане, Кітаі, Іране, Паўночнай Карэі, Саудаўскай Аравіі і Сірыі, па якіх колькасных паказчыкаў няма.
Паводле даных арганізацыі, летась смяротныя выракі прывялі ў выкананне ў Іране (972+), Саудаўскай Аравіі (345+), Іраку (63+), Емене (38+), Самалі (34+), ЗША (25), Егіпце (13), Сінгапуры (6), Кувейце (9), Амане (3), а таксама Афганістане, В’етнаме, Кітаі, Паўночнай Карэі і Сірыі, дакладных даных па якіх няма.
Такім чынам, па ўсім свеце праваабаронцы налічылі сама меней 2.075 вынесеных смяротных выракаў і не менш за 1.508 пакаранняў смерцю. Вялікая колькасць індыкатараў “+” у прыведзеным спісе, а таксама адсутнасць даных па шэрагу краін, вядомых сваёй практыкай прымянення вышэйшай меры пакарання, паказвае на тое, што маштабы могуць быць значна большымі.
Amnesty International канстатавала, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца смяротная кара. Зафіксаваны летась вырак — прыгавор нямецкаму грамадзяніну Рыка Крыгеру, “асуджанаму за “акт тэрарызму” паводле некалькіх крымінальных артыкулаў у рамках працэсу, што праходзіў у закрытым рэжыме”. Крыгер, нагадала арганізацыя, быў памілаваны і перададзены Германіі ў рамках шырокага абмену зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду.
“Праз дзяржаўную сакрэтнасць у дачыненні да прымянення смяротнага пакарання ў Amnesty International не атрымалася пацвердзіць, колькі людзей застаюцца пад смяротным выракам у Беларусі, — адзначылі праваабаронцы. — Аднак вядома, што беларускі грамадзянін, прыгавораны да смяротнага пакарання 19 кастрычніка 2023 года, падаў апеляцыю на свой вырак у Вярхоўны суд, які разгледзеў і адхіліў яе 9 студзеня 2024 года”.
“Лічыцца, што ён заставаўся пад смяротным выракам напрыканцы 2024 года, паколькі не было даступнай інфармацыі, якая абвяргае гэта, і не было інфармацыі пра яго магчымае пакаранне смерцю. На гэтым фоне Amnesty International лічыць, што па стане на канец 2024 года як мінімум адзін чалавек заставаўся на пакаранні смерцю ў Беларусі”, — гаворыцца ў дакладзе. Гаворка пра прызнанага вінаватым у забойстве малалетняга сына Аляксандра Таратуту.

Праблему смяротнага пакарання ў Беларусі трэба ўздымаць, каб грамадства рабілася лепшым — Палуда
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКарбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНайбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка