Хуткая, школьны аўтобус і чатыры аўтамабілі апынуліся пад снегам — спатрэбілася дапамога МНС

8 красавіка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 7 красавіка да 6:00 8 красавіка) на тэрыторыі Магілёўскай вобласці моцны вецер парывамі да 19 метраў на секунду паваліў 39 дрэў, вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Работнікі МНС дапамаглі дастаць са снежных заносаў шэсць адзінак транспарту, у тым ліку школьны аўтобус і аўтамабіль хуткай дапамогі.
Паводле інфармацыі Беларускай чыгункі, з-за падзення дрэў на шляхі адбылася затрымка ў руху сямі цягнікоў (да 2 гадзін 6 хвілін).
У “Белэнерга” паведамілі, што на працягу сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 208 населеных пунктаў: у Магілёўскай вобласці — 106, Віцебскай — 54, Мінскай — 34, Гомельскай — 10, Брэсцкай і Гродзенскай — па 2.
Акрамя таго, без электразабеспячэння перыядычна заставаліся 13 сельскагаспадарчых будынкаў і 555 трансфарматарных падстанцый.
“На 23:00 7 красавіка дзякуючы зладжаным і дакладным дзеянням энергетыкаў усе населеныя пункты рэспублікі забяспечаны электраэнергіяй”, — паведаміла Мінэнерга.
Праз узмацненне ветру да 18 м/с жоўты ўзровень небяспекі абвешчаны на 8 красавіка.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКарбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНайбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка