Найбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя

16 красавіка, Позірк. Згодна з аператыўнай інфармацыяй устаноў аховы здароўя, найбольш высокі ўзровень суіцыдаў у Беларусі ў 2024 годзе быў у Мінску — 9,2 выпадку на 100 тыс. насельніцтва, паведаміла намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Аксана Шылава на міжнародным медыцынскім форуме “Ахова здароўя Беларусі“ ў Мінску 16 красавіка.
Паводле яе слоў, найменшы ўзровень суіцыдаў зарэгістраваны ў Мінскай вобласці (5,02).
Агулам па краіне захоўваецца тэндэнцыя змяншэння колькасці самагубстваў, сказала псіхіятр, адзначыўшы, што 30 гадоў таму ўзровень суіцыдаў быў у некалькі разоў большым.
У той жа час яна прызнала праблему павелічэння колькасці парасуіцыдаў (наўмыснае прычыненне шкоды свайму здароўю, якое не мае мэтай пазбавіць сябе жыцця; дэманстратыўная, звычайна няўдалая, спроба самагубства) у 2024 годзе на 5,8% сярод падлеткаў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



