За шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы

16 красавіка, Позірк. У Беларусі за 2018-2023 гады паказчык інвалідызацыі дзяцей з прычыны расстройстваў аутыстычнага спектру (РАС) на 10 тыс. насельніцтва павялічыўся з 1,38 да 4,64 (у 3,4 раза), паведаміла прафесар кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БДМУ Таццяна Емяльянцава на міжнародным медыцынскім форуме “Ахова здароўя Беларусі“ 16 красавіка ў Мінску.
Асабліва высокі рост інвалідызацыі з прычыны РАС назіраўся ў Брэсцкай вобласці, дзе паказчык вырас у шэсць разоў — з 0,95 у 2018-м да 5,7 у 2023-м, і Мінскай вобласці, дзе адзначаны рост у 4,5 раза, з 1,71 да 7,71.
РАС — нейраонтагенетычнае расстройства, расстройства псіхічнага развіцця; асноўныя прыкметы: дэфіцыт здольнасці пачынаць і падтрымліваць сацыяльнае ўзаемадзеянне і грамадскія сувязі, абмежаваныя інтарэсы, часта паўтараюцца паводніцкія дзеянні.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка