Мінздароўя выправіла колькасць народжаных у Дзень незалежнасці
5 ліпеня, Позірк. Міністэрства аховы здароўя выправіла колькасць народжаных у Дзень незалежнасці 3 ліпеня — магчыма, пасля публікацыі “Позірку”, дзе паказвалася на несупадзенне названай агульнай лічбы (158 — ідэнтычная леташняй) з сумай па рэгіёнах і Мінску (173).
У тэлеграм-канале ведамства 158 было выпраўлена на 173 і з’явілася прыпіска “Паводле ўдакладненых даных“. Пры гэтым пасля яе стаіць двукроп’е, з чаго павінна вынікаць, што скарэктаваная статыстыка па рэгіёнах (гл. скрыншоты). Аднак насамрэч у гэтую статыстыку не ўнесена ніякіх зменаў.
Пасля Міністэрства аховы здароўя агульную лічбу выправілі і дзяржСМІ.
Засталося розначытанне ў статыстыцы за 3 ліпеня 2023 года. На наступны дзень ведамства паведаміла, што на свет з’явілася 121 дзіця, але праз год ведамства заявіла, што 158 нованароджаных — гэта на 40 больш, чым годам раней, г. зн. 118.


- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



