Каардынацыйная рада падтрымала стварэнне спецтрыбунала па ваеннай агрэсіі ва Украіне

5 ліпеня, Позірк. Каардынацыйная рада (КР) падтрымала стварэнне спецыяльнага трыбунала аб адказнасці за вайсковую агрэсію супраць Украіны.
Як адзначаецца ў тэлеграм-канале КР, заява з гэтай нагоды прынятая па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, за яе прагаласавала 45 дэлегатаў (7 устрымалася, 1 выступіў супраць).
“Прынятая сёння заява і пастанова Каардынацыйнай рады ў падтрымку стварэння спецыяльнага трыбунала, дае магчымасць далейшага адвакатавання і прыярытызацыі працы ў пытаннях адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, як у ПАСЕ, так і ў парламентах краін — членаў Савета Еўропы, а таксама з усімі партнёрамі, якія выступаюць у падтрымку міжнароднага правасуддзя за злачынствы, якія ўчыняюцца прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі”, — гаворыцца ў паведамленні КР.
Падкрэсліваецца, што 26 студзеня 2025 года на адкрытых слуханнях КР па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” заслухала “тры справаздачы аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, якія ён здзяйсняе з 1990-х гадоў па цяперашні час”.
“Па выніках слуханняў Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю ” Аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы”, у якой адзначаецца, што Лукашэнка нясе прамую адказнасць за здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, ваенных злачынстваў, злачынствы агрэсіі супраць Украіны”, — заяўляе КР.
У развіццё гэтай дэкларацыі згаданая кааліцыя распачала “дзеянні па адвакатаванні ўнясення пытанняў адказнасці палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі ў рашэнні ПАСЕ”.
“У выніку гэтай працы былі прынятыя дапаўненні і папраўкі ў рэзалюцыі ПАСЕ “Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны: неабходнасць забеспячэння прыцягнення да адказнасці і недапушчальнасць беспакаранасці” ад 9 красавіка 2025 года і “Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны” ад 24 чэрвеня 2025 года, якія тычацца пытанняў адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненне агрэсіі і незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей”, — адзначаецца ў паведамленні.
“Я ўдзячны 45 членам Каардынацыйнай рады, якія падтрымалі гэтую заяву. Шкадую, што частка [дэлегатаў] праігнаравала важнае пытанне ў кірунку дасягнення справядлівасці ў інтарэсах беларусаў — ахвяр злачынстваў рэжыму Лукашэнкі”, — заявіў Павел Латушка.
Пагадненне аб стварэнні спецыяльнага трыбунала аб адказнасці за ваенную агрэсію супраць Украіны было падпісанае 25 чэрвеня 2025 года ў Страсбургу (Францыя) генеральным сакратаром Савета Еўропы Аленам Берсе і ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Напярэдадні падпісанне дакумента анансаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
“На мінулай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) мы ўнеслі папраўку ў адпаведную рэзалюцыю аб тым, што адказнасць за наданне тэрыторыі для расійскіх войскаў для агрэсіі супраць Украіны нясе Лукашэнка і яго атачэнне”, — канстатаваў Латушка.
Паводле яго слоў, стварэнне спецтрыбуналу “дазволіць ажыццяўляць расследаванне злачынства агрэсіі, рыхтаваць абвінавачванні, у тым ліку ў дачыненні да дыктатара Лукашэнкі, а таксама ажыццяўляць пераслед у дачыненні да асоб, якія былі адказныя за прыняцце рашэння аб здзяйсненні агрэсіі з тэрыторыі Беларусі супраць Украіны”.
“Палітычнае рашэнне” аб стварэнні спецыяльнага трыбунала па ваеннай агрэсіі ва Украіне Латушка анансаваў 7 траўня.
Аб завяршэнні працы па стварэнні трыбунала заявіла 9 траўня кааліцыя з 35 дзяржаў — членаў Савета Еўропы. Гэта адбылося па выніках сустрэчы ў Львове міністраў замежных спраў гэтых краін з удзелам вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас.
14 траўня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы ў Люксембургу са старшынём ПАСЕ Тэадорасам Русопуласам абмеркавала неабходнасць прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў рамках спецыяльнага трыбунала.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
