У гібелі жанчыны ад падзення наледзі з даху дома ў Віцебску ў 2023 годзе абвінавацілі начальніцу ЖЭУ
8 красавіка, Позірк. Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Першамайскага раёна горада крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовай мясцовай жыхаркі, якой інкрымінуецца “невыкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў у выніку нядобрасумленнага і неабачлівага стаўлення да службы, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека” — паводле ч. 2 арт. 428 КК (службовая халатнасць), паведаміла Генпракуратура.
Пры гэтым “абраная раней у дачыненні да жанчыны мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пры накіраванні справы ў суд пакінутая без змен”.
Адзначаецца, што “абвінавачаная працавала на пасадзе начальніка ЖЭУ”. Паводле пракуратуры, “у перыяд з 15 па 18 снежня 2023 года ў арганізацыю паступалі заяўкі жыхароў дома, размешчанага па праспекце Чарняхоўскага ў г. Віцебску, аб ачыстцы даху ад снегу, наледзі і ледзяшоў”: “Пра гэтыя заяўкі абвінавачаная дакладна ведала. Аднак з парушэннем патрабаванняў службовай інструкцыі, ведамасных загадаў і нарматыўных прававых актаў яна не арганізавала працу спецыялістаў і службоўцаў ЖЭУ па ачыстцы даху названага дома”.
“У выніку раставання снежных мас і лёду, што згрувасціліся па краях карнізаў, а пасля і падзення наледзі з даху дома, з ім 39-гадовая жанчына, якая знаходзілася побач, атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла на месцы здарэння”, — адзначылі ў пракуратуры.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці следчага ўпраўлення Следчага камітэта (СК) Беларусі па Віцебскай вобласці.
Ведамства паведамляла пра трагедыю 18 снежня 2023 года. Паводле метэазводак, тэмпература паветра ў Віцебску перайшла ад адмоўных значэнняў да станоўчых раніцай 17 снежня. На працягу дня 18 снежня тэмпература паветра ў горадзе складала ад трох да чатырох градусаў вышэй за нуль. 17 снежня на дзевяці метэастанцыях Беларусі былі абноўлены тэмпературныя рэкорды.
31 студзеня 2013 года падчас адлігі лядзяш сарваўся з даху 12-павярховага дома № 41 па вуліцы Герасіменкі ў Мінску і забіў 54-гадовага слесара жыллёва-эксплуатацыйнай службы. Да вымушанай эміграцыі ў 1996 годзе ў гэтым доме жыў вядомы беларускі палітык Зянон Пазняк, і там жа да сваёй смерці ў 2012 годзе жыла яго маці.
Даведка “Позірку”:
Згодна з санкцыямі ч. 2 арт. 428 КК, невыкананне або неналежнае выкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў у выніку нядобрасумленнага або нядбайнага стаўлення да службы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы, караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю альбо пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКарбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНайбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+