Сусветныя пошліны ЗША не паўплываюць на цэны ў Беларусі, сцвярджае Лукашэнка (дапоўнена)

адаптаваны абзац 2, дададзеныя абзацы 3–5
12 красавіка, Позірк. Сусветныя пошліны на імпарт, уведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, не паўплываюць на цэны ў Беларусі, з такім сцвярджэннем выступіў перад журналістамі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка на рэспубліканскім суботніку ў Мінску.
“Нічога ў нас не вырасце ў сувязі з гэтым”, — цытаваў спікера неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Разам з тым выказванні, апублікаваныя пазней на сайце Лукашэнкі, менш катэгарычныя. У прыватнасці адзначаецца, што ён назваў павярхоўным “погляд на тое, што адбываецца, які мяркуе, што калі ў адной краіне пошліны ўзнялі, то і ў Беларусі цэны вырастуць”. На яго думку, наўпрост узаемасувязі няма.
“Цяжка будзе цяпер на амерыканскім рынку некаму прадаваць прадукцыю — бар’ер вельмі высокі. Куды? Па ўсім свеце яна расцякацца будзе, у тым ліку і да нас. І нехта будзе канкурыраваць па імпартнай прадукцыі на нашым рынку. Ад гэтага цэны не растуць. Таму не факт, што цэны праз гэта могуць вырасці, — сказаў Лукашэнка. — У Злучаных Штатах Амерыкі — так, у Кітаі — так. Можа быць, па нейкіх таварах гэта дойдзе і да нас. Але я неяк па-сялянску сказаў: давайце не будзем спяшацца, паназіраем і пачакаем”.
“Мы не спяшаючыся будзем займацца тым, чым займаемся. Мы перажылі і перажываем з Расіяй разам такія бар’еры і пошліны, санкцыі, што далей ужо няма куды. Таму асабліва парыцца наконт гэтага не варта. А прывядзе гэта да росту цэн або не прывядзе — паглядзім”, — дадаў ён.
2 красавіка Трамп падпісаў указ, які ўвёў пошліны на імпарт больш як з 180 краін свету. У іх ліку практычна ўсе дзяржавы былога СССР — за выключэннем Беларусі і Расіі. У Белым доме аргументавалі гэта тым, што санкцыі ЗША ўжо “выключаюць магчымасць значнага гандлю” з Расіяй, а дзейныя “тарыфы і санкцыі” ў дачыненні да шэрагу краін, у ліку якіх Беларусь, “ужо высокія”.
Тыднем пазней Трамп абвясціў 90-дзённы перыяд для правядзення двухбаковых перамоў, падчас якога будзе дзейнічаць 10-працэнтная стаўка пошлін для ўсіх краін, акрамя Кітаю (для Пекіна яна ўзрасла да 145%, з першапачатковая пошліна — 20%, дадатковы тарыф — 125%). Кітай у адказ усталяваў 125-працэнтную пошліну для амеріканскіх тавараў.
Дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч выказаў меркаванне, што новыя мытныя пошліны ЗША могуць запусціць гандлёвую вайну глабальнага маштабу, якая будзе мець наступствы для Беларусі і людзей унутры краіны.
“Менш гандлю азначае менш транспарту і менш патрэбы ў розных відах паліва, — адзначыў ён. — Цягам некалькіх дзён кошт барэля нафты маркі Brent скараціўся на 16%. Для Беларусі гэта негатыўная інфармацыя, яна азначае скарачэнне даходаў ад перапрацоўкі расійскай нафты. А ў доўгай перспектыве, калі цана нафты застанецца на нізкім узроўні, гэта можа абмежаваць магчымасці Крамля ў субсідаванні беларускай эканомікі”.
“Найбольшая рызыка сёння ў тым, што можа ўзнікнуць спіраль новых мытаў і гандлёвых абмежаванняў ва ўсім свеце. Беларусь як частка сусветнай эканомікі будзе адчуваць гэты ўплыў як праз зніжэнне экспарту ў краіны, якія будуць зазнаваць гандлёвыя абмежаванні, так і праз паніжэнне коштаў на тавары, якія Беларусь экспартуе, напрыклад, калійныя і азотныя ўгнаенні, прадукцыя машынабудавання, металургіі і дрэваапрацоўкі”, — дадаў Аляхновіч.
Дарадца Ціханоўскай канстатаваў, што “новая міжнародная рэальнасць яшчэ больш прывязвае Беларусь да Расіі на геапалітычнай карце свету”. “У доўгатэрміновай перспектыве, нават калі ў Беларусі пачнецца транзіт [улады], можа здарыцца так, што Беларусь застанецца на працяглы час у выключна расійскай сферы ўплыву. Гэта можа быць найбольш важным уплывам рашэнняў, якія сёння прымаюцца ў Вашынгтоне”, — падсумаваў эканаміст.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка