Чатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентамі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 18 кастрычніка 2025 года ў 13:33
17 кастрычніка, Позірк. Чатыры банкі, якія працуюць у Беларусі, паведамілі пра змены асобных правіл абслугоўвання і прадставілі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
“Альфа-Банк у Беларусі” змяніў умовы комплекснага банкаўскага абслугоўвання. Павялічаны максімальныя разавыя ліміты па пераказах з выкарыстаннем рэквізітаў карты да 5.000 беларускіх рублёў, 1.500 долараў, 1.300 еўра і 125.000 расійскіх рублёў. Зменена ўмова перавыпуску крэдытнай карты ў сувязі са сканчэннем тэрміну яе дзеяння. Цяпер яна пры падачы кліентам заявы будзе гатовая не пазней чым за тры каляндарныя дні да заканчэння тэрміну яе дзеяння.
“Белінвестбанк” прапануе новы прадукт — “Крэдытную карпаратыўную карту”. Гэта “не проста інструмент для аплаты, а ваш памочнік, які дазваляе пакрыць бізнес-выдаткі ў той момант, калі свабодныя грошы на рахунку скончыліся”, сцвярджае банк. Уладальнікам такой карты ў беларускіх або расійскіх рублях можа стаць індывідуальны прадпрымальнік ці юрыдычная асоба. Карыстацца ёй з крэдытным лімітам у 1.500 базавых велічынь (63.000 рублёў) можна адразу пасля атрымання. Узнаўляльная крэдытная лінія адкрываецца на тэрмін да 12 месяцаў. Крэдыт выдаецца пад няўстойку — гэта значыць, не трэба прыцягваць заклад або паручыцеляў. Абавязковая ўмова для выпуску карпакарткі — наяўнасць адкрытага ў банку разліковага рахунку ў беларускіх або расійскіх рублях.
“Сбер Банк (Беларусь)” прапануе па прадукце “Купі аўто Online! LADA” набыць новую LADA, не выходзячы з дому. Тэрмін крэдыту без закладу і паручыцеляў — да 10 гадоў. Яго афармленне праводзіцца ў дадатку “СберБанк Онлайн” без візіту ў офіс — сродкі аўтаматычна пералічваюцца на рахунак прадаўца. Працэнтныя стаўкі: стаўка рэфінансавання (СР; цяпер 9,75%) + 9,35 п.п.; 15% гадавых першыя 12 месяцаў, далей СР + 9,35 п.п.; 9,9% гадавых першыя паўгода, далей СР + 9,35 п.п.; 5,5% гадавых першыя тры месяцы, далей СР + 9,35 п.п.
“Тэхнабанк” будзе спаганяць камісію за пераказ сродкаў за межы банка на падставе плацежнага даручэння кліента, плацежнага патрабавання ў кітайскіх юанях з выкананнем праз іншыя карэспандэнцкія рахункі. Яе памер складае 85 долараў. Пераказ на рахункі ў банках-нерэзідэнтах, на рахункі ў “Прыёрбанку” ажыццяўляецца толькі за кошт грашовых сродкаў у кітайскіх юанях.
На 1 верасня 2025 года ў Беларусі зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх прыбытак, паводле праведзенага “Позіркам” аналізу, склаў 3 млрд 48,2 млн рублёў — на 12,1% больш, чым месяцам раней (2 млрд 719 млн), і на 26,2% больш, чым на аналагічную дату 2024 года (2 млрд 415,5 млн).
Нарматыўны капітал на пачатак верасня складаў 24 млрд 152,3 млн рублёў (+1,6% за месяц і +11,8% у гадавым вымярэнні); актывы, якія зазнаюць крэдытную рызыку, — 116 млрд 742 млн (+0,3% і +10,5% адпаведна), актывы, што не абслугоўваюцца, — 3 млрд 26,5 млн (+2,2% і -12,5%).
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 жніўня 2025 года склала 61 млрд 172,3 млн рублёў, сведчаць даныя рэгулятара.
Актуальная сума доўгу на 12,4% большая, чым была на 1 жніўня 2024 года (54 млрд 404,5 млн рублёў), і на 3,8% больш, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 жніўня складала 255,3 млн рублёў (+4,5%). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (больш у 2,9 раза).
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 жніўня 2025 года склала 28 млрд 192,3 млн рублёў (год таму — 22 млрд 812,6 млн; +20,6%), пратэрмінаваная — 48 млн (40,4 млн; +18,8%).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



