У Беларусі захаваецца падвышаны ўзровень інфляцыі, прагназуе ЕАБР

14 красавіка, Позірк. Захавання ў Беларусі інфляцыі “крыху вышэй за мэтавы арыенцір на фоне росту ўнутранага попыту, што падтрымліваецца павелічэннем заробкаў і пашырэннем крэдытавання”, чакае Еўразійскі банк развіцця.
У штотыднёвым макрааглядзе, апублікаваным 14 красавіка, аналітыкі банка нагадалі, што ў сакавіку інфляцыя ў Беларусі склала 5,9% у гадавым вымярэнні, тады як у лютым — 5,6%.
“Паскарэнне росту цэн адбываецца за кошт падаражэння харчовых тавараў на 7,5% г/г (год да года. — “Позірк”.) у сакавіку пасля 6,7% г/г месяцам раней, што звязана як з падвышэннем цэн на сезонныя тавары, так і паслабленнем беларускага рубля да расійскага (асноўны імпарт прадуктаў харчавання ідзе з РФ) у апошнія месяцы, — гаворыцца ў дакуменце. — Інфляцыя ў паслугах склала 6,6% г/г у сакавіку, што прыкладна адпавядае ўзроўню папярэдняга месяца. Пры гэтым рост цэн на нехарчовыя тавары запаволіўся да 3,2% г/г у сакавіку пасля 3,4% г/г у лютым”.
Як паведамляў “Позірк”, у сакавіку 2025 года спажывецкія цэны выраслі на 0,8% (харчовыя тавары падаражэлі на 1,2%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,5%), ад пачатку года — на 2,8% (2,8%; 1,4%; 4,5%).
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі развіцця Беларусі на 2025 год, перад Нацыянальным банкам і ўрадам стаіць задача абмяжоўваць інфляцыю “на ўзроўні, які не перавышае 5%”.



- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКупалаўскі тэатр збіраецца праводзіць майстар-класы для гледачоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер захоўваецца акцый і аблігацый на 84 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка