У выпадку агрэсіі НАТО супраць Беларусі і Расіі першымі пацерпяць Польшча і краіны Балтыі, заявіў кіраўнік СЗВ РФ

15 красавіка, Позірк. У выпадку магчымай агрэсіі НАТО супраць Беларусі і Расіі першымі пацерпяць Польшча і краіны Балтыі, заявіў журналістам дырэктар Службы знешняй выведкі (СЗВ) РФ Сяргей Нарышкін, які 15 красавіка знаходзіцца ў Мінску.
“Яны павінны б зразумець, але пакуль не разумеюць, што ў выпадку агрэсіі з боку Паўночнаатлантычнага альянсу супраць Саюзнай дзяржавы ўрон будзе нанесены, безумоўна, усяму блоку НАТО, але ў большай ступені першымі, хто пацерпіць, будуць носьбіты такіх ідэй сярод палітычных колаў Польшчы і прыбалтыйскіх краін”, — цытуе чыноўніка агенцтва ТАСС.
Паводле яго сцвярджэння, Польшча і краіны Балтыі “выбіваюцца высокай агрэсіўнасцю, ва ўсялякім разе на словах, увесь час бразгаюць зброяй”.
“Польшча дайшла да таго, што заяўляе пра свае планы ўсталяваць уздоўж межаў з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю РФ каля 2 мільёнаў супрацьтанкавых мін і вельмі хацела б, разлічвае і спадзяецца атрымаць яшчэ і амерыканскую ядзерную зброю”, — сказаў Нарышкін. Як размяшчэнне супрацьтанкавых мін, прызначаных для абароны, дэманструе “агрэсіўнасць”, ён не патлумачыў.
“Яны ніяк не могуць зразумець, што менавіта нарошчванне вайсковай актыўнасці каля межаў Расіі і Беларусі стала адным з фактараў, адной з прычын цяперашняга вялікага, вострага і вельмі небяспечнага крызісу на Еўрапейскім кантыненце”, — сцвярджае прадстаўнік краіны, якая ў 2022 годзе распачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны, што стала найбуйнейшым канфліктам у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.
Нарышкін паведаміў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўваў “шэраг пытанняў, якія тычацца рэгіянальнай, глабальнай бяспекі”.
“Аляксандр Рыгоравіч падтрымаў і заўсёды падтрымлівае сумесную дзейнасць спецслужбаў нашых дзвюх дзяржаў па забеспячэнні інтарэсаў, гарантаванні бяспекі нашых дзяржаў, Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, гарантаванні бяспекі грамадзян нашых дзвюх краін”, — адзначыў спікер.
Паводле яго слоў, у Магілёве пройдзе сумеснае пасяджэнне калегій СЗВ РФ і КДБ Беларусі.
Гл. таксама:
Лукашэнка ў Мінску абмяркоўвае з кіраўніком выведкі РФ Нарышкіным “шэраг палітычных пытанняў”
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


