Мінск 21:44

Улады прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” восем тэлеграм-каналаў беларускай дыяспары

16 красавіка, Позірк. Пра папаўненне спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, размешчанага на сайце Міністэрства інфармацыі, паведамляюць 16 красавіка праваабаронцы. У іх ліку восем тэлеграм-каналаў беларускай дыяспары.

У спіс уключаныя:

сайты — vilnabilarus.оrg.uа, tsikhanouskaya.оrg, kanstytucyja.оnlinе;

тэлеграм-каналы і чаты — Krila Do Pekla, “Беларусы в Испании“, “Толькі рэфарматары і рэфарматаркі“, “ЧАТ Малиновка 5/6“, “Беларусы Нідэрландаў“, “Беларусы в Зелёна-Гуре“ (Польша), “Беларусы Іллінойса — Дапаможам Адзін Аднаму чат“ (США), “Суполка Беларусаў у Фінляндыі / Беларусы и белорусы в Финляндии“, “Беларусы ў Лісабоне“ (Португалия), “Беларусы в Кракове (с 91 не белорусы)“ (Польша), “Беларусы в Валенсии“ (Испания);

акаўнты ў “Інстаграме“ — kalinouskipolk, bel_warriors_support, 1863_tattoo, pisarenko_jr (належыць журналісту Яраславу Пісарэнку), ZYVI;

старонкі ў “ЦікТоку“ — Lizaveta Vodzina, belaruscentr, user2248544812285, war.uaa1, aze_neonazi (выдалены), belarusian_monarchist, belarusmapz, belaruskiautapolk, slava_ukraine_warrior_ua, stoppropagandaruzza, netavoreikalas24, razamlt, bulba_333, volnaya.belarus, kalinouskipolk, radiounet.

У спісе згадваюцца таксама песні гурта “Русский корпус“ — “Адольф Гитлер“ і “Рудольф Гес”. Гэта той рэдкі выпадак, калі гаворка не ідзе пра падаўленне іншадумства пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам.

Дзейнасць, якая прылічаецца да “экстрэмісцкай“, пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.

Падзяліцца: