Лукашэнка: З “Амкадорам“ у нас вялікія праблемы
18 красавіка, Позірк. У бліжэйшы час “давядзецца вельмі моцна працаваць на “Амкадоры”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка пры назначэнні Аляксандра Шчэковіча кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.
“З “Амкадорам” у нас вялікія праблемы, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Таму трэба прыводзіць гэтае прадпрыемства ў прытомнасць. І ні ў якім разе нельга загубіць”.
Паводле яго слоў, “Амкадор” — гэта “вельмі перспектыўнае для нас і для Расіі прадпрыемства”.
Пра тое, што шматгадовы кіраўнік гэтага прадпрыемства — Аляксандр Шакуцін (знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 17 снежня 2020 года), якога яшчэ называлі адным з самых набліжаных да Лукашэнкі бізнесменаў, адхілілі ад кіраўніцтва, беларускія незалежныя СМІ паведамілі ў пачатку красавіка.
У прыватнасці, медыяпраект “План Б” адзначаў, што выканаўчым дырэктарам холдынгу з’яўляецца Андрэй Трызна (кіраўнік рэвізійнай камісіі Саюза юрыстаў Беларусі, былы галоўны фінансіст Упраўлення справамі прэзідэнта і экс-старшыня наглядальнай рады “Парытэтбанка”).
У 2024 годзе Лукашэнка прапаноўваў купляць прадукцыю холдынгу кіраўнікам Башкартастана, Хабараўскага краю, Чувашыі, Смаленскай, Варонежскай, Архангельскай, Арлоўскай, Бранскай і Омскай абласцях РФ.
Тэхніка “Амкадор”, як і іншае сельгасабсталяванне, рэгулярна гарыць на аб’ектах аграпрамысловага комплексу. Пра апошні такі выпадак МНС паведамляла 21 сакавіка — на пажары ў кароўніку на тэрыторыі Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць) агнём быў пашкоджаны франтальны пагрузчык “Амкадор 320”.
Арганізацыя былых сілавікоў BelPol у канцы студзеня апублікавала расследаванне аб холдынгу “Амкадор”, у структуры якога існуе унітарнае прадпрыемства “Завод СВТ”, якое займаецца, паводле інфармацыі расследавальнікаў, распрацоўкай узбраенняў.
Для ўладальніка холдынгу бізнэсмэна Шакуціна гэта свайго роду “прагін перад Лукашэнкам, які зможа казыраць гэтымі распрацоўкамі перад Пуціным”, заявіў у каментары “Позірку” прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар.
ААТ “Амкадор” — беларуская машынабудаўнічая кампанія. Займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй спецыяльных машын для дарожна-будаўнічай, лагістычнай, торфаздабыўной, камунальнай, лясной, сельскагаспадарчай галін.
Асноўным уладальнікам з’яўляўся Шакуцін, ён жа ўзначальваў раду дырэктараў. Па стане на 2022 год у структуру холдынгу “Амкадор” уваходзіла 26 прадпрыемстваў, у тым ліку 17 заводаў у Беларусі і Расіі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства



