Сродкі на лячэнне для экс-супрацоўніка Офіса Ціханоўскай Гаркавага сабралі менш чым за суткі
25 красавіка, Позірк. Сродкі на лячэнне для былога кіраўніка аддзела знешніх сувязяў Офіса Святланы Ціханоўскай Данііла Гаркавага сабралі менш чым за суткі, паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.
Кампанія па зборы сродкаў для Гаркавага пачалася на сайце фонду напярэдадні, агулам планавалася сабраць 6.436 еўра. На 16:00 25 красавіка сабраная сума перавысіла запыт і дасягнула 6.727 еўра.
У гэтым месяцы Гаркавы абвясціў, што ў сакавіку завяршыў супрацу з палітычнай структурай. На пачатку года па выніках абследавання ў яго выявілі рэдкую форму раку — саркому мяккіх тканін. Мужчыну чакае аперацыя па выдаленні пухліны, якая пройдзе ў Германіі, а пасля прамянёвая тэрапія ў Літве.
Гаркавы працаваў у Офісе Святланы Ціханоўскай з 2020 года.

- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крокі па вызваленні палітвязняў, пагрозы незалежнасці Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Хельсінкі выказала спачуванні ахвярам начной расійскай атакі на Кіеў і заклікала ўзмацніць ціск на беларускі рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства