Беларусь адкрые ў Казані генконсульства, акруга якога ахопіць шэсць суб’ектаў РФ

25 красавіка, Позірк. Беларусь адкрые ў Казані генеральнае консульства, акруга якога ахопіць шэсць суб’ектаў Расіі, сведчыць падпісанае 25 красавіка прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным распараджэнне № 1040-р.
З дакумента вынікае, што консульская акруга беларускай замежнай установы будзе ўключаць тэрыторыі трох рэспублік — Татарстана, Марый Эл і Чувашыі, а таксама трох абласцей — Кіраўскай, Саратаўскай і Ульянаўскай. Адначасова гэтыя тэрыторыі выключаюцца з консульскай акругі амбасады Беларусі ў Расіі.
Кіраўнік урада распарадзіўся, каб МЗС РФ “у вызначаным парадку” аформіла “дасягнутую дамоўленасць” з афіцыйным Мінскам.
Мішусцін таксама рэкамендаваў ураду Татарстана выдзеліць у Казані для беларускага генконсульства “службовыя і жылыя памяшканні на ўмовах арэнды або набыцця ва ўласнасць”, пры неабходнасці ажыццявіць “адвод зямельных участкаў пад іх будаўніцтва”, а таксама “вырашыць іншыя арганізацыйныя пытанні, звязаныя з размяшчэннем <…> генеральнага консульства”.
У гэты ж дзень прэм’ер РФ абмеркаваў са сваім беларускім калегам Аляксандрам Турчыным “актуальныя пытанні расійска-беларускай гандлёва-эканамічнай супрацы, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве”. Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада Расіі, суразмоўцы “падкрэслілі важнасць працягу сумесных праектаў у прамысловасці, энергетыцы, транспартнай інфраструктуры, лічбавай эканоміцы і іншых галінах”.
З 2010 года ў Казані дзейнічае аддзяленне беларускай амбасады.
Адметна, што ў кастрычніку 2024 года Савет міністраў Беларусі пастанавіў адкрыць у 2025-м генеральныя консульствы замест аддзяленняў амбасады ў трох расійскіх гарадах, сярод якіх Казані не было. Гаворка ішла пра Ніжні Ноўгарад (планавалася адкрыць да 1 сакавіка), Калінінград (да 1 чэрвеня) і Уладзівасток (да 1 верасня).
Сёлета ў лютым прадстаўнік МЗС Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе Сяргей Малаў паведаміў журналістам, што беларускае генконсульства ў гэтым горадзе пачне працаваць у чэрвені, яго адкрыццё вырашылі прымеркаваць да Форума рэгіёнаў Беларусі і РФ.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+