Былая спецпрадстаўнік ЗША па Беларусі узначаліла амерыканскую амбасаду ва Украіне
2 траўня, Позірк. Часовай паверанай ЗША ва Украіне прызначаная Джулія Дэвіс (раней — Фішар), яна прыступіць да сваіх абавязкаў 5 траўня, паведамляецца на сайце амерыканскага дыппрадстаўніцтва.
Адзначаецца, што дыпламат “ад імя прэзідэнта Дональда Трампа і дзяржаўнага сакратара Марка Рубіа будзе каардынаваць супрацоўніцтва амбасады ЗША з урадам і народам Украіны”.
“На гэтай пасадзе яна будзе ўпарта працаваць над завяршэннем вайны і спыненнем кровапраліцця, умацоўваючы двухбаковыя адносіны і робячы Амерыку і Украіну больш бяспечнымі, моцнымі і квітнеючымі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўляецца, што Дэвіс “лічыць за гонар выконваць абавязкі часовай паверанай у справах ЗША”, пакуль Трамп “не прызначыць новага амбасадара ЗША ва Украіне”.
Да гэтага прызначэння яна была амбасадарам ЗША на Кіпры.
9 чэрвеня 2022 года дыпламат пакінула пасаду спецыяльнага прадстаўніка ЗША па Беларусі. З 2020 года дыпламат працавала ў Вільнюсе, бо МЗС Беларусі адклікаў згоду на яе прызначэнне амбасадарам у Мінску.
Джулія Фішар падтрымлівала рух за дэмакратыю ў Беларусі, заклікала ўлады вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


