Дэмакратычныя краіны запатрабавалі ад Беларусі выконваць абавязацельствы па абароне свабоды СМІ

3 траўня, Позірк. “Урад, які забараняе свабодныя СМІ, — гэта ўрад, які не давярае свайму народу праўду”, — гаворыцца ў заяве да Сусветнага дня свабоды друку, з якой 3 траўня выступіў шэраг дыпламатычных місій дэмакратычных краін, што працуюць у Беларусі.
На сваіх старонках у сацыяльных сетках заяву апублікавалі прадстаўніцтва Еўрасаюза, а таксама амбасады асобных краін ЕС (напрыклад, Германіі, Літвы, Швецыі ды інш.), дыпмісія Вялікабрытаніі.
“У 2025 годзе Беларусь займае 166-е месца са 180 краін у рэйтынгу Сусветнага індэкса свабоды прэсы, — гаворыцца ў заяве. — Журналісты і работнікі СМІ сістэматычна падпадаюць пад пераслед, іх саджаюць у турму на падставе сфабрыкаваных абвінавачанняў, а іх сем’і і сябры зазнаюць пераслед. Ім выносяцца бесчалавечныя выракі — да 14 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу”.
“Мы патрабуем, каб Беларусь выконвала свае міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнні свабоды і незалежнасці прэсы. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя”, — адзначылі бакі, якія далучыліся да заявы.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Сусветны дзень свабоды друку заклікала падтрымаць незалежных журналістаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) у Сусветны дзень свабоды прэсы запатрабавала ад уладаў у Мінску вызваліць супрацоўнікаў медыя, якія знаходзяцца за кратамі.
“Наша сітуацыя з правамі медыя застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі больш за 500 беларускіх калег. Сёння БАЖ вядома пра 40 журналістаў і журналістак, якія знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі. І гэта, на жаль, не поўны спіс”, — гаворыцца ў паведамленні.
Журналісты працягваюць зазнаваць пагрозы, фактычна не маючы механізмаў абароны правоў — намеснік кіраўніка БАЖ

- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


