МЗС Беларусі заклікаў Індыю і Пакістан да “хутчэйшага спынення агню”

7 траўня, Позірк. Да “хутчэйшага спынення агню” заклікала Індыю і Пакістан Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Беларусь “перакананая, што альтэрнатывы вырашэння канфлікту шляхам мірных перамоваў няма”, гаворыцца ў заяве, апублікаванай 7 траўня на сайце ўстановы ў сувязі з “эскалацыяй напружанасці” паміж краінамі.
“[Мінск] з глыбокай трывогай адсочвае эскалацыю адносін паміж дружалюбнымі нашай краіне дзяржавамі <…>, паслядоўна выступае за ўстойлівы мір у Паўднёвай Азіі і вырашэнне спрэчак паміж дзяржавамі шляхам кансультацый, перамоў і іншых мірных сродкаў”, — падкрэслівае МЗС.
У заяве адзначаецца: “Вітаем крокі ўсіх бакоў, якія спрыяюць больш хуткай дээскалацыі канфліктнай сітуацыі і яе палітычнаму ўрэгуляванню, а таксама пошуку шляхоў канструктыўнага ўзаемадзеяння ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, якія спрыяюць умацаванню бяспекі ў Паўднёвай Азіі”.
Канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам, які тлее ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, абвастрыўся пасля таго, як 22 красавіка ў горадзе Пахалгам (горны раён Анантнаг у саюзнай тэрыторыі Джаму і Кашмір на поўначы Індыі) загінула 26 чалавек, у асноўным турысты, у выніку нападу групы баевікоў. Індыя абвінаваціла Ісламабад у датычнасці да інцыдэнту, Пакістан гэтыя абвінавачванні адпрэчыў і заклікаў правесці незалежнае расследаванне.
Гістарычны рэгіён Кашмір падзелены паміж Індыяй і Пакістанам. Ісламабад лічыць акупаванымі тэрыторыі былога княства Джаму і Кашмір (існавала ў складзе Брытанскай Індыі ў 1846–1947 гадах) у межах аднайменнай індыйскай тэрыторыі.
Канфлікт абвастрыўся ў ноч на 7 траўня, калі ўлады Індыі абвясцілі аб пачатку аперацыі “Сіндур“, атакаваўшы “тэрарыстычную” інфраструктуру ў Пакістане, а таксама ў пакістанскай частцы Кашміра. Мінабароны Індыі паведаміла, што войска нанесла ўдары па 9 аб’ектах у Пакістане.
Пакістан зачыніў паветраную прастору на 48 гадзін. Улады гэтай краіны заявілі, што ў выніку індыйскай атакі як мінімум 3 чалавекі загінулі і 12 пацярпелі, пад удар трапілі дзве мячэці.
Афіцыйны Мінск актыўна развівае супрацоўніцтва з Пакістанам. 10–11 красавіка Беларусь наведаў прэм’ер-міністр гэтай краіны Шахбаз Шарыф.
Беларусь і Пакістан падпісалі пагадненні аб ваенным супрацоўніцтве і аб рэадмісіі.
Па выніках сустрэчы з Шарыфам Мінск і Ісламабад дамовіліся выпрацаваць механізм для прыезду ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць на працу 100–150 тыс. пакістанскіх спецыялістаў.
26 лістапада 2024 года падчас візіту Лукашэнкі ў Пакістан было падпісана 15 пагадненняў рознага ўзроўню, уключаючы дарожную карту “развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва”, дагавор аб выдачы і інш.
Раней паведамлялася, што Беларусь і Індыя абмяркоўвалі заключэнне пагаднення па лініі сілавых ведамстваў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства