Ціханоўская: 9 Траўня ў Беларусі спрабуюць ператварыць у яшчэ адно шоу

9 траўня, Позірк. 9 Траўня ў Беларусі спрабуюць ператварыць у яшчэ адно шоу з гучнымі лозунгамі і ваеннай тэхнікай, заявіла Святлана Ціханоўская ў відэазвароце з нагоды 80-годдзя перамогі над нацысцкай Германіяй.
“У гэты дзень усе чакаюць пафасных заяваў і гучных словаў. Але кожны год 9 траўня я адчуваю сябе вельмі няёмка ад гэтай штучнасці. Бо для мяне гэты дзень — ён не пра лозунгі, парады альбо прамовы на камеру. Ён больш пра памяць і цішыню. Пра шчырую размову ў сям’і, бо ў кожнай — свая гісторыя страты і болю”, — адзначыла дэмакратычны лідар.
Паводле яе слоў, Другая сусветная вайна — гэта боль, які мусіць нагадваць, што вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем.
“Мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго”, — падкрэсліла палітык.
Ціханоўскай “асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны, для маніпуляцыяў і рэпрэсій”. “І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць “Не вайне”. Але менавіта так — словамі “Не вайне!” — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага”, — сказала яна.
На перакананне дэмлідара, у беларусаў памяць пра Другую сусветную вайну жыве дагэтуль, таму яны “катэгарычна не прымаюць заваёўніцкіх войн і імперскіх амбіцый — што і ёсць галоўнай прычынай таго, што двум дыктатарам не ўдалося ўцягнуць у расійскую агрэсію супраць Украіны беларускі народ”.
Ціханоўская пажадала “ўсім — міру, беларусам — свабоды, а Украіне — перамогі”.


- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаяўленнях, своечасовасць павялічылася на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

