Мінск 10:27

Беларусь і Зімбабвэ рыхтуюцца падпісаць пагадненне аб абароне сакрэтнай інфармацыі

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

15 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўказам № 192 ад 13 траўня ўхваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Зімбабвэ аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі.

Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 15 траўня, Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўпаўнаважаны правесці перагаворы з зімбабвійскім бокам па праекту пагаднення. Спецслужбе даручана яго падпісаць, унёсшы пры неабходнасці “змяненні, што не маюць прынцыповага характару”.

Тэкст самога пагаднення не раскрываецца.

Дарожную карту стратэгічнай двухбаковай супрацы і партнёрства на 2026–2030 гады падпісалі Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва па выніках перагавораў 14 траўня ў Мінску, куды афрыканскі палітык прыбыў пасля ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня перамогі ў Маскве.

Падзяліцца: