Мінск 18:38

У красавіку продажу “БелДжы” ў Расіі ў гадавым вымярэнні выраслі на 29,4%

Ілюстрацыйнае фота: cайт "БелДжы"

15 траўня, Позірк. Беларуска-кітайскі вытворца “БелДжы” (BelGee) у красавіку 2025 года прадаў на расійскім рынку 3.909 новых легкавых аўтамабіляў — на 29,4% больш, чым годам раней (3.020), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных кансалтынгавай кампаніі “АСМ-холдынг” (РФ).

Продажы “БелДжы” ў Расіі пачаліся ў верасні 2023 года. У першы месяц было рэалізавана 19 аўтамабіляў.

Завод “БелДжы” быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Цяпер яго акцыянерамі з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: