Беларусь і Зімбабвэ рыхтуюцца падпісаць пагадненне аб абароне сакрэтнай інфармацыі

15 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўказам № 192 ад 13 траўня ўхваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Зімбабвэ аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 15 траўня, Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўпаўнаважаны правесці перагаворы з зімбабвійскім бокам па праекту пагаднення. Спецслужбе даручана яго падпісаць, унёсшы пры неабходнасці “змяненні, што не маюць прынцыповага характару”.
Тэкст самога пагаднення не раскрываецца.
Дарожную карту стратэгічнай двухбаковай супрацы і партнёрства на 2026–2030 гады падпісалі Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва па выніках перагавораў 14 траўня ў Мінску, куды афрыканскі палітык прыбыў пасля ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня перамогі ў Маскве.

- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства