У Беларусь прыбыў міністр абароны РФ Белавусаў, праходзіць сустрэча з Лукашэнкам

Відэа: Мінабароны / стоп-кадр: "Позірк"
16 траўня, Позірк. У Беларусь 16 траўня з “працоўным візітам” прыбыў міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў, паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
Расійскага чыноўніка сустрэў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
“У Мінску кіраўнік ваеннага ведамства Расіі плануе ўзяць удзел у шэрагу перагавораў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Белавусава ўжо прымае Аляксандр Лукашэнка, вынікае з паведамлення неафіцыйнага тэлеграм-канала прэс-службы беларускага палітыка.
Апошні раз Белавусаў быў у Мінску ў канцы кастрычніка 2024 года, калі ў беларускай сталіцы праходзіла сумесная калегія міністэрстваў абароны дзвюх краін. Тады ён сярод іншага заявіў, што РФ гатовая выкарыстаць ядзерную зброю ў адказ на агрэсію супраць Беларусі.
Стужка навін
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства