Ціханоўская заклікала да рашучых дзеянняў супраць РФ пасля ўдару па маршрутцы ў Сумскай вобласці Украіны

17 траўня, Позірк. “Жахлівы ўдар дрона па грамадзянскім аўтобусе” 17 траўня ў Сумскай вобласці Украіны даказвае, што “Расія не хоча міру”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Дэмакратыі павінны дзейнічаць рашуча. Бяздзеянне толькі заахвочвае далейшы тэрор”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, ранкам 17 траўня расійскі дрон “Ланцэт” ударыў па рэйсавым аўтобусе ля горада Белаполле ў Сумскім раёне, які мяжуе з Курскай вобласцю РФ. У выніку атакі загінула дзевяць чалавек, яшчэ сем было паранена.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што ў шпіталізаваных пасажыраў, якія пацярпелі “пасля ўдару расійскага дрона па звычайнай маршрутцы”, дыягнаставаныя “апёкі, пераломы, кантузіі”.
“На жаль, маюцца загінулыя — дзевяць чалавек. Усе дэталі ўдакладняюцца, — адзначыў ён. — Паводле папярэдняй інфармацыі, расіяне забілі сям’ю: бацька, маці і дачка загінулі ў выніку ўдару. <…> Усе загінулыя — грамадзянскія. І расіяне не маглі не разумець, па якім транспартным сродку яны наносяць удар. Гэта было свядомае забойства мірных людзей”.
“Учора, як і ў любы іншы дзень гэтай вайны, была магчымасць спыніць агонь. Украіна ўжо даўно гэта прапануе — поўнае і безумоўнае спыненне агню дзеля выратавання жыццяў. Расія захоўвае хіба што магчымасць працягваць забіваць”, — дадаў Зяленскі.
Украінскі прэзідэнт заявіў пра неабходнасць “ўзмацняць ціск на Расію, каб гэтыя забойствы спыніліся”, паколькі без “больш жорсткіх санкцый” і “мацнейшага ціску” ў РФ “не будуць шукаць сапраўднай дыпламатыі”.
“Учора ў Стамбуле ўсе ўбачылі слабую і непадрыхтаваную расійскую дэлегацыю без істотных паўнамоцтваў. Гэта павінна змяніцца. Патрэбныя рэальныя крокі да завяршэння вайны. Мы чакаем ад ЗША, Еўропы і ўсіх нашых партнёраў моцных санкцый супраць Расіі. Дыпламатыя павінна запрацаваць. Я дзякую ўсім у свеце, хто сапраўды дапамагае — не словамі, а справай. Мір неабходны”, — падкрэсліў Зяленскі.
16 траўня ў Стамбуле адбыліся перамовы дэлегацый Украіны і РФ. Пасля іх завяршэння афіцыйны прадстаўнік украінскага МЗС Георгій Тыхый заявіў, што расіяне высунулі непрымальныя ўмовы спынення агню. Паводле інфармацыі СМІ, прадстаўнікі Крамля сярод іншага запатрабавалі ад Кіева вывесці ўкраінскія войскі з украінскіх жа абласцей, якія Масква часткова акупавала і лічыць сваімі. Акрамя таго, паводле слоў народнага дэпутата Аляксея Ганчарэнка, расіяне “пачалі казаць пра Сумскую вобласць”: “Яны патрабуюць стварыць зону бяспекі, пагражалі анэксіяй рэгіёну”.
Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны 24 лютага 2022 года. Афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсіўныя дзеянні Масквы.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка