Беларускія сілавікі гатовыя супрацоўнічаць з замежнымі калегамі — прадстаўнік МУС на сесіі камісіі ААН у Вене

20 траўня, Позірк. Беларускія “праваахоўныя органы” не ізалююцца ад знешняга свету, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Андрэй Кудрыцкі ў Вене (Аўстрыя) на 34-й сесіі Камісіі ААН па прадухіленні злачынстваў і крымінальным правасуддзі.
Паводле слоў міліцэйскага чыноўніка, якія перадаюць дзяржСМІ, беларускія сілавікі адкрытыя для “абмену інфармацыяй, аператыўных распрацовак у дачыненні да ўсіх катэгорый злачынцаў”, а таксама “гатовыя супрацоўнічаць, дзяліцца ведамі і навыкамі”.
Кудрыцкі, які ўзначальвае краінавую дэлегацыю, таксама заявіў, што Беларусь мае “паспяховы досвед выяўлення і нейтралізацыі крымінальных сетак”. “Мы гатовыя дзяліцца напрацоўкамі”, — адзначыў ён.
Прагрэс у барацьбе з сучаснай злачыннасцю, на думку прадстаўніка МУС, “магчымы толькі пры сумеснай супрацы і скаардынаваных намаганнях краін на аснове міжнародных дагавораў і канвенцый ААН”.
“Важна забяспечыць эфектыўную рэалізацыю існых шматбаковых дакументаў”, — падкрэсліў спікер.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў на сустрэчы з прэзідэнтам Інтэрпола Ахмедам Насерам аль-Раісі падчас Сусветнага паліцэйскага саміту ў Дубаі 13 траўня абмяркоўваў працу па супрацьдзеянні нарказлачынствам і пошуку асоб, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку.
1 лістапада 2024 года генеральны пракурор Андрэй Швед на пасяджэнні аб’яднанай калегіі наглядных ведамстваў Беларусі і Расіі заявіў, што “кампетэнтныя органы заходніх дзяржаў”, часта “з надуманых падстаў”, адмаўляюць Беларусі ў экстрадыцыі “злачынцаў, у тым ліку тых, што здзейснілі нарказлачынствы, цяжкія злачынствы супраць чалавека і ўласнасці”.
Дэлегацыі афіцыйнага Мінска падчас удзелу ў пасяджэннях міжнародных арганізацый часта паўтараюць неадназначныя і прапагандысцкія тэзісы. У прыватнасці, дэлегацыя Беларусі пры ААН неаднаразова сцвярджала, што ў краіне няма палітычных рэпрэсій.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
