Долар, еўра і юань падаражэлі перад выходнымі

23 траўня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 траўня 2025 года.
Курс долара вырас да 3,0056 рубля (+0,06%; +0,0018), юаня — да 4,1715 за 10 (+0,21%; +0,0089), еўра — да 3,3931 (+0,25%; +0,0085).
Расійскі рубель патаннеў да 3,759 за 100 (-0,03%; -0,001)
На гэтым працоўным тыдні (19–23 траўня) курс долара знізіўся на 0,26% (з 3,0134 да 3,0056 рубля), еўра — на 0,2% (з 3,4 да 3,3931); юань падаражэў на 0,47% (з 4,1521 да 4,1715 за 10), расійскі рубель — на 1,17% (з 3,7156 да 3,759 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства