Мінск 00:37

Абавязацельствы арганізацый за пяць гадоў павялічыліся на 73,6%

23 траўня, Позірк. Абавязацельствы арганізацый, якія працуюць у Беларусі, на канец 2024 года склалі 282 млрд 471,58 млн рублёў — на 73,6% больш, чым было па выніках 2019 года (162 млрд 675 млн 318 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў Гродзенскай і Мінскай абласцях — рост у 2 разы (з 24 млрд 96 млн 927 тыс. да 48 млрд 500,39 млн рублёў) і на 92,9% (з 24 млрд 462 млн 556 тыс. да 47 млрд 176 млн 467 тыс.) адпаведна.

Далей ідуць: Мінск — на 82,6% (з 46 млрд 699 млн 664 тыс. да 85 млрд 251 млн 352 тыс.), Віцебская вобласць — на 57,6% (з 15 млрд 189 млн 592 тыс. да 23 млрд 938 млн 56 тыс.), Брэсцкая — на 56,9% (з 12 млрд 196 млн 638 тыс. да 19 млрд 141 млн 458 тыс.), Гомельская — на 50,1% (з 25 млрд 331 млн 809 тыс. да 38 млрд 10 млн 529 тыс.), Магілёўская — на 39,2% (з 14 млрд 698 млн 132 тыс. да 20 млрд 453 млн 328 тыс.).

Актывы арганізацый на канец 2024 года склалі 607 млрд 874 млн 30 тыс. рублёў — на 93,7% больш, чым было год таму (313 млрд 772 млн 851 тыс.).

Два рэгіёны павялічылі паказчык больш чым у два разы: Мінская вобласць — у 2,2 раза (з 52 млрд 512 млн 613 тыс. да 113 млрд 188 млн 566 тыс.) і Гродзенская — у 2,1 раза (з 38 млрд 855 млн 773 тыс. да 81 млрд 904 млн 358 тыс.).

У Брэсцкай вобласці паказчык вырас на 97,7% (з 32 млрд 4 млн 909 тыс. да 63 млрд 284,99 млн), у Мінску — на 95,6% (з 82 млрд 75 млн 439 тыс. да 160 млрд 570 млн 652 тыс.), у Магілёўскай вобласці — на 78,1% (з 26 млрд 402 млн 170 тыс. да 47 млрд 19 млн 614 тыс.), Віцебскай — на 75,3% (з 31 млрд 161 млн 496 тыс. да 54 млрд 637 млн 51 тыс.), Гомельскай — на 71,9% (з 50 млрд 760 млн 451 тыс. да 87 млрд 268 млн 799 тыс.).

Уласны капітал вырас у 2,3 раза (з 151 млрд 97 млн 533 тыс. да 325 млрд 402,45 млн): у Мінскай вобласці — у 2,4 раза (з 28 млрд 50 млн 57 тыс. да 66 млрд 12 млн 99 тыс.), Гродзенскай і Магілёўскай — у 2,3 раза (з 14 млрд 758 млн 846 тыс. да 33 млрд 403 млн 968 тыс. і з 11 млрд 704 млн 38 тыс. да 26 млрд 566 млн 286 тыс. адпаведна), у Брэсцкай — у 2,2 разы (з 19 млрд 808 млн 271 тыс. да 44 млрд 143 млн 532 тыс.), Мінску — у 2,1 раза (з 35 млрд 375 млн 775 тыс. да 75 млрд 319,3 млн), Гомельскай — на 93,7% (з 25 млрд 428 млн 642 тыс. да 49 млрд 258,27 млн), Віцебскай — на 92,2% (з 15 млрд 971 млн 904 тыс. да 30 млрд 698 млн 995 тыс.).

Даведка “Позірку”

Актывы арганізацыі — гэта ўся яе маёмасць (матэрыяльная і нематэрыяльная), у тым ліку грашовыя сродкі, дэбіторская запазычанасць, запасы, абсталяванне, нерухомасць і іншыя рэсурсы, якія кампанія кантралюе і выкарыстоўвае для вядзення бізнесу. У канчатковым балансе актывы адлюстроўваюць усю вартасць, якой валодае арганізацыя.

Уласны капітал — гэта фінансавы паказчык, які адлюстроўвае рэшту актываў арганізацыі пасля выліку ўсіх яе абавязацельстваў. Ён уяўляе сабой сродкі, што належаць уладальнікам кампаніі і не пакрываюцца пазыковымі сродкамі.

Абавязацельствы арганізацый — гэта ўсе даўгі і абавязацельствы, якія кампанія павінна пагасіць у будучыні. Яны змяшчаюць як кароткатэрміновыя, так і доўгатэрміновыя абавязацельствы, такія як пазыкі, крэдыты, пастаўкі, заробкі і падаткі. Кароткатэрміновыя абавязацельствы трэба пагасіць цягам года, а доўгатэрміновыя — пазней за год.

Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на траціну

14 траўня, Позірк. У першым квартале 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,6% (годам раней 7,5%; +0,1 працэнтнага пункта), рэнтабельнасць продажаў — 6,2% (6,3%; -0,1 п.п.), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Дэбіторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемству) на 1 красавіка вырасла да …
Падзяліцца: