Грузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет

24 траўня, Позірк. Грузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку праводзіць пікет супраць неналежнага сэрвісу для грамадзян, якія падаюцца на прытулак у Дэпартаменце міграцыі МУС.
23 траўня Кісляк праводзіў ля будынка Міністэрства ўнутраных спраў першы пікет з серыі, якую назваў “Лаўка, навес, туалет”. Праваабаронца пратэстуе супраць таго, што грамадзяне, якія стаяць у чарзе ў міграцыйны Дэпартамент МУС, не маюць магчымасці пасядзець, схавацца ад сонца і дажджу, схадзіць у прыбіральню. Сам праваабаронца цяпер аспрэчвае адмову ўладаў надаць яму прытулак і перыядычна наведвае дэпартамент.
“Падняў сцяг і плакат са словам “лаўка“ па-грузінску. Падышлі і пад’ехалі паліцэйскія, некаторы час разбіраліся, глядзелі мае дакументы і заяву, а потым сказалі, што ля будынка МУС і на ўсёй прылеглай вуліцы (яе працягласць 1,2 км. — “Позірк“.) пікетаванне забароненае — нібыта спецаперацыя. Паслалі ў лес. Патэлефанаваў у 112 і зафіксаваў сваю прэтэнзію да паліцэйскіх, а таксама пад запіс пагаварыў з імі. Яны патрабавалі сысці. Каб не быць затрыманым, сышоў з гэтай вуліцы на суседнюю. Стаў пікетам ля Офіса генеральнага пракурора Грузіі. Адтуль паліцэйскія таксама пачалі выганяць, запатрабавалі адысці больш чым на 30 метраў, хаця, паводле закона, трэба на 20. Адышоў, але яны патрабавалі сысці далей. Адзін з паліцэйскіх павёў мяне да прыпынку і сказаў з’язджаць. Адмовіўся, патэлефанаваў у 112, зафіксаваў прэтэнзію ўжо да іх. Пакуль размаўлялі і высвятлялі дзе можна пікетаваць, а дзе не, запланаваныя паўтары гадзіны пікету выйшлі, і я скончыў акцыю“, — паведаміў Кісляк.
Паводле слоў праваабаронцы, у Грузіі ён упершыню сутыкнуўся з перашкодай у рэалізацыі права на свабоднае выказванне свайго меркавання ў форме пікетавання.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+