Прэм’ер Турчын прыбыў у Татарстан — на месяц пазней запланаванага візіту

26 траўня, Позірк. Дэлегацыя ўрада Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным 26 траўня прыбыла ў Татарстан (суб’ект РФ), паведамляе прэс-служба Савета міністраў.
На першы дзень візіту запланаваныя перагаворы з кіраўніком (раісам) Татарстана Рустамам Мініханавым. Дэлегацыя таксама наведае “ключавыя прамысловыя прадпрыемствы” рэгіёну. За адзін дзень плануецца пабываць у трох гарадах — Набярэжных Чаўнах, Ніжнякамску і Елабузе.
Беларуская дэлегацыя на чале з Турчыным мусіла накіравацца ў Татарстан яшчэ 23 красавіка, аднак у яе гэта не атрымалася, бо мясцовыя аэрапорты закрылі праз напад дронаў.
Адметна, што ў ноч на 26 траўня ў Татарстане таксама была зафіксаваная атака дронаў. Цэллю было прадпрыемства ў Елабузе, дзе вырабляюцца беспілотнікі, якія РФ выкарыстоўвае для нападу на Украіну.
На нарадзе Савета міністраў 22 красавіка адзначалася, што Татарстан — адзін з важных эканамічных партнёраў Беларусі сярод расійскіх рэгіёнаў. Паводле інфармацыі ўрада, ён займае 9-е месца паводле тавараабароту і 8-е месца паводле аб’ёмаў экспарту.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 25 гадоў колькасць дзяцей у Беларусі зменшылася больш як на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале амаль палова насельніцтва Беларусі мела менш за 1 тыс. рублёў на месяцМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства