Ціханоўская ў Дзень незалежнасці Грузіі: Мы падтрымліваем ваш суверэнітэт, цэласнасць і еўрапейскія памкненні

26 траўня, Позірк. З Днём незалежнасці Грузіі павіншавала 26 траўня народ гэтай краіны беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Мы цвёрда падтрымліваем ваш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і еўрапейскія памкненні. Беларусы і грузіны ведаюць: за свабоду трэба змагацца, і наша будучыня — з Еўропай”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У віншаванні Ціханоўская адзначыла пятага прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая не прызнала вынікі леташніх прэзідэнцкіх выбараў і пазіцыянуе сябе як кіраўніцу дзяржавы.
Раней Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём незалежнасці грузінскі народ і дэ-факта дзейнага прэзідэнта Міхеіла Кавелашвілі, а таксама выступіў за аднаўленне “ўзаемавыгаднага партнёрства” з Грузіяй.
У снежні 2024 года ўпершыню за часы незалежнасці Грузіі прэзідэнта абіралі не ўсеагульным галасаваннем, а праз калегію выбаршчыкаў. Кавелашвілі — адзіны кандыдат — быў вылучаны кіроўнай партыяй “Грузінская мара” (89 з 150 дэпутацкіх крэслаў) прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, апрача якой у заканадаўчым органе больш нікога няма. Апазіцыйныя сілы, якія прайшлі ў парламент на леташніх выбарах, абвінавацілі “Грузінскую мару” ў фальсіфікацыях, адмовіліся прызнаваць вынікі электаральнай кампаніі і не ўдзельнічаюць у пасяджэннях. У краіне не спыняюцца акцыі пратэсту.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка