У красавіку Беларусь была лідарам у ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя тавары
27 траўня, Позірк. У красавіку 2025 года ў Беларусі зафіксавана найбольшае ў Еўразійскім эканамічным саюзе падаражанне харчовых і нехарчовых тавараў, вынікае праведзенага “Позіркам” аналізу даных Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У цэлым па саюзе прадукты харчавання ў красавіку падаражэлі на 0,8% (з пачатку года — на 4,4%, у гадавым вымярэнні — на 11,7%): у Беларусі — на 1,4% (+4,2% і +8,3% адпаведна), Арменіі — на 1,2% (+4,9% і +5,3%), Казахстане — на 1,1% (+5,7% і +8,5%), Расіі — на 0,7% (+4,2% і +12,7%), Кыргызстане — на 0,5% (+3,6% і +8,7%).
Нехарчовыя тавары ў ЕАЭС выраслі ў цане на 0,1% (+1% і +5,6%): у Беларусі — на 0,7% (+2,2% і +3,6%), Казахстане — на 0,6% (+3% і +8,9%), Кыргызстане — на 0,3% (-0,3% і +4,6%); у Расіі патаннелі на 0,1% (+0,8% і +5,4%), Арменіі — на 0,2% (-0,4% і -0,5%).
Платныя паслугі сталі даражэйшымі на 0,7% (+4,6% і +12,4%): у Казахстане — на 1,9% (+6,5% і +15,7%), Беларусі і Расіі — на 0,5% (+5,1% і +7% і +4,5% і +12,8% адпаведна), Арменіі і Кыргызстане — на 0,1% (+1,1% і +2,7% і +1,1% і +5,9%).
Як паведамляў “Позірк”, спажывецкія цэны ў Беларусі ў красавіку 2025 года выраслі на 1%, з пачатку года — на 3,8%, у гадавым вымярэнні — на 6,5%.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, інфляцыя не павінна перавысіць 5%.
- Грамадства, ПалітыкаЖурналіст Гацак: Рэпрэсіі, эміграцыя і ўплыў "рускага свету" — асноўныя пагрозы для цэркваў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСвятар Георгій Рой: У праваслаўя ў Беларусі ёсць перспектывы па-за рускай царквой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць стратных прадпрыемстваў дасягнула ў Беларусі 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 15 гадоў на 80,5% зменшылася колькасць дзяцей, якія жывуць са сваякамі, але не бацькаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы — Мінадукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка