Кіраўнік гарвыканкама назваў “прыкладам патрыятызму” ўборку снегу жыхарамі Гомеля

11 студзеня, Позірк. Аб выніках “суботніка па ўборцы снегу” справаздачыўся ў сваім тэлеграм-канале старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
У суботніку, паводле яго слоў, удзельнічала каля 20 тыс. жыхароў Гомеля.
“Ажыццёўлена ачыстка ад снегу тэрыторый 268 аб’ектаў сацыяльнай сферы, уключаючы ўстановы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншыя. Выканана ачыстка 26 сквераў і паркаў, тратуараў і пешаходных дарожак на 45 вуліцах, 36 вуліц прыватнага сектара і парадку 60 прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту”, — адзначыў чыноўнік.
Акрамя таго, “аказана дапамога ва ўборцы снегу з прыдамавых і дваровых тэрыторый больш за 300 пажылым, самотным жыхарам горада”.
“Асаблівую падзяку” Прывалаў выказаў шэрагу гомельскіх дзяржпрадпрыемстваў, якія былі задзейнічаныя 10 студзеня ва ўборцы снегу.
“Гэты суботнік стаў яскравым прыкладам сапраўднага адзінства, патрыятызму ўсіх жыхароў Гомеля і канкрэтных спраў на карысць нашага горада!” — заявіў кіраўнік гарвыканкама.
Складаныя ўмовы надвор’я са снегападамі захоўваюцца ў Беларусі з 8 студзеня.
Гл. таксама:
“Белавія” праз непагадзь адмяніла рэйсы з Гомеля
У ліквідацыі наступстваў цыклона задзейнічана больш за тысячу вайскоўцаў
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


