На пажары ў Лунінецкім раёне выратавана шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей

29 траўня, Позірк. Шэсць чалавек, уключаючы чацвярых дзяцей, выратавана ў ноч на 29 траўня на пажары ў вёсцы Яжэўкі Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць), паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Падкрэсліваецца, што пажар у жылым доме быў выяўлены ў 3:37 у выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Агнём пашкоджаныя “ўнутранае аздабленне і маёмасць у ванным пакоі”.
За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 28 траўня да 6:00 29 траўня) яшчэ адзін чалавек выратаваны на пажары ў Слонімскім раёне (Гродзенская вобласць), адзначаецца ў аператыўнай зводцы ведамства.
З пачатку года выратаваны на пажарах 201 чалавек (208 за адпаведны перыяд 2024-га; -3,37%).
З пачатку года ад агню ў Беларусі загінула 300 чалавек (за той жа перыяд 2024-га — 252; -19%), вынікае са зводнай табліцы МНС. Колькасць загінулых дзяцей зменшылася ўдвая (з 6 да 3); траўмаваных людзей — вырасла на 9,2% (з 218 да 238).
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на заніжэнне статыстыкі смяротнасці на пажарах у зводках МНС. Апошні раз такое назіралася амаль два тыдні таму. У зводцы, апублікаванай 16 траўня, адзначалася, што з пачатку года на пажарах загінула 282 чалавекі. На наступны дзень Міністэрства адрапартавала аб адным загінулым за суткі, аднак у абагульненай табліцы значылася не 283 ахвяры, а 281.

Дзве малалетнія дзяўчынкі загінулі на пажары ў Камянецкім раёне
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства