У Беларусі назіраецца “вельмі сур’ёзнае ўмацаванне даверу” да нацыянальнай валюты, сцвярджае Галоўчанка

31 траўня, Позірк. За апошнія гады ўрад і Нацыянальны банк зрабілі “вялікую працу па падвышэнні даверу да нацыянальнай валюты, устойлівасці нацыянальнай валюты, падтрыманні макраэканамічнай збалансаванасці і ўстойлівасці на фінансавым рынку”, заявіў старшыня праўлення рэгулятара Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю, якое выйшла 30 траўня на тэлеканале АНТ.
Чыноўнік нагадаў, што з 2015 года Нацбанк усталёўвае курс беларускага рубля “зыходзячы з рэжыму плаваючага абменнага курсу, які вызначаецца на падставе попыту і прапановы”.
“Нацыянальны банк праводзіць выключна кропкавыя інтэрвенцыі, да якіх звяртаемся для згладжвання нейкіх пікавых ваганняў. Гэты інструмент выкарыстоўваецца вельмі рэдка, — заявіў Галоўчанка. — Шмат у чым гэта тлумачыцца наогул у прынцыпе ўстойлівасцю нашай нацыянальнай валюты і сур’ёзным умацаваннем даверу з боку суб’ектаў гаспадарання і юрыдычных асоб, грамадзян да нашай нацыянальнай валюты”.
У 2020 годзе ўрад і Нацбанк, паводле слоў кіраўніка рэгулятара, прынялі “стратэгію падвышэння ўзроўню даверу да нацыянальнай валюты, якая ўключае сябе цэлы шэраг канкрэтных мерапрыемстваў”.
“Канчатковая мэта яго — гэта ў прынцыпе дэвалютызацыя эканамічных стасункаў у нашай краіне, — патлумачыў ён. — Па-першае, гэта адмова ад прывязкі ставак арэнднай платы да валюты, гэта значыць яны цяпер намінаваныя ў беларускіх рублях. Гэта цэлы шэраг забарон на ажыццяўленне разлікаў у валюце (тычыцца, напрыклад, дагавораў факторынгу па знешнеэканамічных дагаворах, разлікаў паміж рэзідэнтамі за энерганосьбіты ў валюце і гэтак далей)”.
“І, адпаведна, мы назіраем вельмі сур’ёзнае ўмацаванне, як я ўжо сказаў, даверу да беларускага рубля. Звязана гэта ў многім зноў-такі з тым, што на працягу даволі доўгага часу мы не дапускаем ніякіх шокаў, і менавіта фінансавая стабільнасць у краіне ёсць залогам даверу да нацыянальнай валюты”, — дадаў Галоўчанка.
Ужо некалькі гадоў запар, заявіў чыноўнік, назіраецца “ўстойлівы рост дэпазітаў у нацыянальнай валюце”: “Менавіта ў беларускім рублі аддаюць перавагу (не толькі грамадзяне, але і суб’екты гаспадарання) захоўваць грошы”.
Па выніках біржавых таргоў 30 траўня 2025 года курс долара знізіўся да 2,9958 рубля (-0,03%; -0,001). Апошні раз на параўнальным узроўні ён быў 26 чэрвеня 2023-га (тады каціроўка вырасла з 2,9886 да 3,0077 рубля).
Гістарычнага максімуму курс амерыканскай валюты дасягнуў па выніках таргоў 28 лістапада 2024 года — 3,5951 рубля.
Без уліку дэнамінацыяў 1994, 2000 і 2016 гадоў курс долара сёння складае 299.680.000 рублёў.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка