У Пінскім раёне пасля перакульвання на вадасховішчы гідрацыкла патануў мужчына
1 чэрвеня, Позірк. Пра ўтапленне ў Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць) мужчыны 1969 года нараджэння паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што 31 траўня ў МНС паступіла інфармацыя “аб перакульванні гідрацыкла з двума мужчынамі на вадасховішчы Крывічы-1 каля вёскі Пачапава”.
“Да прыбыцця падраздзяленняў МНС насельніцтвам выратаваны грамадзянін 1990 г.н., у медыцынскай дапамозе не мае патрэбы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Іншы мужчына патануў, яго цела дасталі з вады супрацоўнікі ведамства.
25 траўня паведамлялася аб гібелі ў Віцебскім раёне дзіцяці 2018 г.н., яно патанула ў сажалцы на тэрыторыі садовага таварыства “Аграхімік”.
У той жа дзень стала вядома, што ў Магілёве патануў студэнт з Эфіопіі.
“Кампанія маладых людзей адпачывала на беразе ракі Днепр. Адзін з хлопцаў вырашыў выкупацца. Крыху праплыўшы, мужчына знік з паверхні вады. 21-гадовы патанулы малады чалавек з’яўляецца грамадзянінам Эфіопіі і студэнтам адной з ВНУ Магілёва”, — паведамілі ў МНС.

У Мазырскім раёне аўтамабіль "самаадвольна з'ехаў" у Прыпяць, патануў мужчына, які знаходзіўся ў ім

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+