У Мазырскім раёне аўтамабіль “самаадвольна з’ехаў” у Прыпяць, патануў мужчына, які знаходзіўся ў ім

12 траўня, Позірк. 32-гадовы жыхар Лельчыцкага раёна (Гомельская вобласць) памёр у салоне аўтамабіля, які “самаадвольна з’ехаў” у раку Прыпяць, паведаміла 12 траўня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына разам з 38-гадовым жыхаром таго ж раёна паехаў на рыбалку ў Мазырскі раён (Гомельская вобласць). Рыбакі размясціліся на правым беразе Прыпяці ля вёскі Шастовічы.
“Папярэдне высветлена, што падчас рыбалкі мужчыны ўжывалі спіртное. На начлег размясціліся ў аўтамабілі. “Ніва”, што стаяла пад ухілам, самаадвольна з’ехала ў раку. У старэйшага мужчыны атрымалася выбрацца з салона і выратавацца. Малодшы патануў. Той рыбак, што выжыў, дабег да бліжэйшай вёскі і выклікаў ратавальнікаў”, — паведаміў СК.
На месцы здарэння працуюць следчыя, работнікі МНС і Таварыства ратавання на водах. Вадалазы дасталі аўтамабіль з вады.
“Усе абставіны здарэння будуць высветленыя Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі рыбака”, — гаворыцца ў паведамленні.
12 траўня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што “11 траўня ў 15:46 паступіла паведамленне пра выяўленне патанулага мужчыны ў рацэ Свіслач у г. Мінску па вул. Маякоўскага”. Работнікі МНС дасталі з вады цела грамадзяніна 1985 года нараджэння.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень зімы суседнія краіны ЕС зафіксавалі 29 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


